Вы тут

Пытанні жыццядзейнасці Мінска абмяркоўвае Качанава на нарадзе з кіраўніцтвам сталіцы


Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па г.Мінску Наталля Качанава праводзіць нараду з кіраўніцтвам сталіцы, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу верхняй палаты парламента.


У нарадзе прымаюць удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па г.Мінску Аляксандр Барсукоў, міністр унутраных спраў, упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па г.Мінску Іван Кубракоў, старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, намеснікі старшыні Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі адміністрацый раёнаў сталіцы.

Адкрываючы сустрэчу, Наталля Качанава падзякавала ўсім за ўдзел у IX Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. «Мерапрыемства прайшло сапраўды паспяова. Дзякуй усім вялікі за тое, што разам з намі папрацавалі. Для нас гэта вельмі важна. Разам мы можам многае для таго, каб было яшчэ больш мерапрыемстваў, якія прыносяць карысць для нацыянальнай эканомікі і нашай краіны ў цэлым», — адзначыла спікер.

Такія нарады праводзяцца рэгулярна. На парадак дня вынесены актуальныя пытанні жыццядзейнасці сталіцы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».