Вы тут

Без ападкаў і да +26°С чакаецца ў Беларусі 8 ліпеня


Без ападкаў і да плюс 26 градусаў чакаецца ў Беларусі 8 ліпеня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу, 8 ліпеня, будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-13 градусаў, а па паўднёвым усходзе дасягне плюс 15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 20-26 градусаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.