Вы тут

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан пайшоў у адстаўку


Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан аб’явіў, што сыходзіць у адстаўку, паведамляе РИА Новости.


У апошнія дні ў Вялікабрытаніі выліўся ўрадавы крызіс — за два дні кабінет міністраў пакінулі больш за 50 чалавек, у тым ліку кіраўнікі такіх ключавых ведамстваў, як Мінфін і Міністэрства аховы здароўя. Яны заявілі аб недаверы да Джонсана і нязгодзе з яго метадамі кіраўніцтва.

Прычынай для гэтага стаў скандал вакол былога намесніка кіраўніка МЗС па справах Еўропы і ЗША Крыстафера Пінчара, які зладзіў п’яны дэбош у адным з лонданскіх клубаў. Прычым некалькі гадоў таму яго ўжо абвінавачвалі ў сэксуальных дамаганнях. Некаторыя палітыкі сцвярджаюць, што Джонсан ведаў аб небездакорным мінулым Пінчара, але ўсё роўна прызначыў яго на пасаду намесніка каардынатара парламенцкай фракцыі кансерватараў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».