Публіцыстычная праграма «Люблю і памятаю» адкрывае аўдыторыі «Беларусь 3» імёны і цікавыя гісторыі выдатных асоб культуры. І кожны раз яе аўтар — вядомы беларускі рэжысёр, сцэнарыст, драматург, пісьменнік Уладзімір Арлоў — распавядае гледачам малавядомыя факты з біяграфій кінематаграфістаў, літаратараў, акцёраў, музыкантаў і іншых творцаў, з якімі працаваў і сябраваў.
На наступным тыдні нас зноў чакаюць аповеды пра эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча (11 ліпеня), дырыжора, педагога, лаўрэата рэспубліканскага конкурсу аркестравых і харавых калектываў Пятра Вандзілоўскага (12 ліпеня), савецкага кінарэжысёра, сцэнарыста, акцёра, прадзюсара Генадзя Палоку (14 ліпеня). Гэта выпускі знятыя ў розныя гады, але нават пераглядаючы іх, кожны раз адкрываеш іх герояў па-іншаму.
А 13 і 16 ліпеня ў эфіры сацыякультурнага выйдзе праграма «Люблю і памятаю», прысвечаная эстраднаму спеваку, народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ціхановічу, які сёлета адзначыў бы свой 70-гадовы юбілей. У яго жыцці было шмат адметнага і многае ён паспеў зрабіць. Але галоўнае для кожнага прыхільніка яго творчасці — гэта, безумоўна, песні, якія былі і застануцца для нас назаўсёды хітамі, таму што выконвалі іх з душой. Акрамя таго, у памяць пра артыста ў суботу ў эфіры пакажуць фрагмент канцэрта «Каханне і лёс», у якім Аляксандр Рыгоравіч зноў будзе спяваць са сваёй спадарожніцай жыцця, артысткай Ядвігай Паплаўскай. Не прапусціце сустрэчу з любімымі артыстамі на «Беларусь 3».
Алена ДРАПКО
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!