Вы тут

У Віцебску затрыманы расіянін, які тры гады хаваўся ад следства ў сябе на радзіме


Аператыўнікамі абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў у Віцебску быў затрыманы 38-гадовы ўраджэнец Кіраўскай вобласці, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.


Па інфармацыі УУС аблвыканкама, у Расійскай Федэрацыі мужчына абвінавачваецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Яшчэ ў лютым 2019 года ён пры дапамозе падробленых дакументаў незаконна атрымаў у адным з банкаў Барнаула амаль 2 мільёны расійскіх рублёў. Пасля таго як гэта атрымалася, мужчына падаўся ва ўцёкі.

Затрыманне стала вынікам правядзення сумеснай аперацыі праваахоўнікаў Расіі і Беларусі. Аператыўнікі высветлілі, што пасля таго, як мужчына з’ехаў з радзімы, ён пастаянна мяняў месца свайго жыхарства ў Беларусі і перабіваўся выпадковымі заробкамі па будаўніцтве. Устаноўлена, што ён адзначыўся ў Мінску, Слуцку і іншых гарадах. Цяпер расіянін знаходзіцца ў ІЧУ УУС Віцебскага аблвыканкама. Вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.