Вы тут

Матацыкліст трапіў у бальніцу пасля сутыкнення з легкавушкай у Мінску


Матацыкліст трапіў у бальніцу пасля сутыкнення з легкавушкай у Мінску, паведамляе Следчы камітэт.


Фота: СК.

Па дадзеных следства, днём 7 ліпеня 63-гадовы мужчына рухаўся на аўтамабілі Toyota па вуліцы Дамашэўскай у Мінску. Пры павароце налева ён сутыкнуўся з матацыклам, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. У выніку аварыі пацярпеў матацыкліст, зараз ён у бальніцы.

Супрацоўнікі ДАІ і ГКСЭ аглядзелі месца здарэння і апытваюць відавочцаў. У Следчым камітэце просяць грамадзян, якія маюць якія-небудзь звесткі аб здарэнні, звярнуцца па тэлефонах (8017) 389-55-55 і (8029) 159-08-35.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».