Вы тут

Супрацоўнікі ГУУС правялі рэканструкцыю бою на «Лініі Сталіна»


На «Лініі Сталіна» адбылася рэканструкцыя бою 1941 года. Паглядзець на маштабнае свята, арганізаванае пры падтрымцы ГУУС Мінгарвыканкама, сабраліся наведвальнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі і нават госці з суседніх краін. У ліку ганаровых гасцей мерапрыемства — міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ.


Гістарычня дзея прыцягнула ўвагу вялікай колькасці наведвальнікаў, якія цікавяцца рэканструкцыяй падзей 1941 года, — аднаго з жостких баёў мінскіх міліцыянераў пад Барысавам. Большасць рэканструктараў — каля 80 працэнтаў — супрацоўнікі ГУУС. Для гэтага яны пашылі адмысловую форму, а ў комплексе «Лінія Сталіна» пазычылі форму Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі і сіл вермахта.

...1-я Маскоўская мотастралковая дывізія пад камандаваннем палкоўніка Якава Крэйзера ўліваецца ў сістэму абароны пад Барысавам.

Гэта дывізія была ўкамплектавана па штатах ваеннага часу, добра падрыхтавана і мела на ўзбраенні танкі Т-34 і КВ-1. Акрамя таго, у падпарадкаванне Якава Рыгоравіча перайшлі курсанты Барысаўскага танкавага вучылішча. Таксама ў абарону ўліліся міліцыянеры Мінска, якія адступалі. Канстанцін Сіманаў у сваёй трылогіі «Жывыя і мёртвыя» ўспамінаў гэтых міліцыянераў. Камандзір дывізіі Крэйзер удала арганізаваў абарону. За гэтыя баі, падчас якіх былі нанесены вялікія страты немцам, ён атрымаў званне Героя Савецкага Саюза і датэрмінова званне генерал-маёра. Гэтыя баі і былі паказаны падчас рэканструкцыі

У пастаноўцы ўдзельнічалі ветэраны і дзеючыя супрацоўнікі сталічнай міліцыі, быў прывезены экспазіцыйны транспарт, ужытыя ўзрыўпакеты і іншыя піратэхнічныя сродкі для больш рэалістычнай імітацыі баявых дзеянняў.

На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу было арганізавана мноства інтэрактыўных зон для дзяцей і дарослых. Асабліва смелыя госці маглі палётаць на верталёце і дэльтаплане або пакатацца на танку. Удзельнікі спаборніцкай пляцоўкі стралялі з пнеўматыкі, кідалі гранаты і здавалі экзамен у школе артылерыстаў, збіралі і разбіралі зброю, прабягалі сцежку разведчыка, спрабавалі свае веды ў гістарычнай віктарыне. Юным гасцям палюбілася выстава спецыяльнай і рэтра-тэхнікі, на якую яны маглі не толькі паглядзець збоку, але і вывучыць знутры.

Затаіўшы дыханне гледачы назіралі за тым, як сілы спецыяльных аперацый з адточаным прафесіяналізмам вызваляюць заложнікаў на транспарце. Кінолагі са сваімі чатырохногімі сябрамі выступілі перад публікай, пакінуўшы таксама яркія ўражанні.

Атмасферу ўрачыстасці стваралі заслужаныя творчыя калектывы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама аркестр Роты ганаровай варты. Ваенна-патрыятычныя кампазіцыі не пакінулі ніводнага слухача абыякавым.

Традыцыйна кожны мог паспрабаваць палявую кухню — салдацкая каша заўсёды карыстаецца попытам сярод дарослых і дзяцей.

Свята, прысвечанае Году гістарычнай памяці, выклікала шквал эмоцый ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і ўнесла неацэнны ўклад у фарміраванне гістарычнай свядомасці.

Крысціна ДУБАЎЦОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?