Вы тут

Галоўчанка прадставіў новага віцэ-прэм’ера ва ўрадзе


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прадставіў ва ўрадзе свайго новага намесніка Пятра Пархомчыка, паведамляе БелТА.


Пётр Пархомчык да гэтага часу працаваў на пасадзе міністра прамысловасці. Да гэтага ён больш за 13 гадоў узначальваў флагман прамысловага комплексу Беларусі — БелАЗ. «Вы будзеце цяпер курыраваць шэраг прамысловасці і энергетыкі. Гэта і легпрам, і дрэваапрацоўка, і добра вам знаёмы Мінпрам. Упэўнены, у вас не ўзнікне цяжкасцей аператыўна ўліцца ў работу», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр падкрэсліў: задачы цяпер стаяць вельмі няпростыя, паколькі перыяд складаны. «Вы бачыце, які на нашы галіны прамысловасці аказваецца ўплыў. Задачы Прэзідэнт нам нядаўна ўсім абазначыў. Шмат складаных пытанняў стратэгічнага характару ва ўсіх галінах, якія вы курыруеце. Гэта і выкананне задач па ўводу другога энергаблока БелАЭС, традыцыйныя пытанні нашых нафтагазавых адносін з РФ, маштабныя інвестыцыйныя праекты, якія трэба рэалізоўваць», — адзначыў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка таксама выказаў падзяку Юрыю Назараву, які ўзначаліў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, за яго плённую працу на пасадзе віцэ-прэм’ера. «Мы рады, што вы былі членам нашай каманды, калегам, з якім заўсёды можна было знайсці абгрунтаванае і ўзважанае рашэнне па любым пытанні», — падкрэсліў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.