Вы тут

Прафтэхустановы 20 жніўня завяршаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў


«Калі да гэтага тэрміну колькасць пададзеных заяў на асобныя прафесіі меншая за запланаваную колькасць месцаў, установа адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам можа падоўжыць тэрмін прыёму дакументаў і залічэння ў склад навучэнцаў да поўнага ўкамплектавання груп, але не пазней, чым да 15 верасня бягучага года», — паведаміла кансультант галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Таццяна Арцем’ева.


У бягучым годзе прыём вядуць 122 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі па больш чым 250 прафесіях. Акрамя таго, адукацыйныя праграмы па падрыхтоўцы рабочых рэалізуюць 43 установы адукацыі іншых узроўняў (каледжы, філіялы ВНУ). Сетка прафесійна-тэхнічных устаноў раўнамерна размеркаваная па ўсёй краіне. Яны ёсць у любой вобласці ў крокавай даступнасці і дазваляюць асвоіць актуальныя для канкрэтнага рэгіёна спецыяльнасці.

На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануюць прыняць больш як 26 тысяч чалавек. У структуры прыёму захаваны тэндэнцыі мінулых гадоў: спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць каля 74 працэнтаў. Усе ўстановы прафтэхадукацыі працуюць у вельмі шчыльнай звязцы з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў і аператыўна рэагуюць на патрэбы рынку працы. Таму прыём па адных спецыяльнасцях прыпыняецца, а па іншых, наадварот, адкрываецца. Напрыклад, сёлета распачнецца падрыхтоўка па 141 новай для асобных навучальных устаноў прафесіі і прыпыніцца падрыхтоўка па 132 прафесіях і спецыяльнасцях. Але гэта не азначае, што прыёму па гэтых спецыяльнасцях не будзе ў іншым рэгіёне. 

Напрыклад, Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя Кедышкі адкрывае на базе дзевяці класаў набор на новую спецыяльнасць — «Тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам». За тры гады навучэнцы атрымаюць адразу тры кваліфікацыі: «Каваль ручнога кавання» (трэцяга разраду), «Каваль-штампоўшчык» (трэцяга разраду) і «Электрагазазваршчык» (трэцяга разраду).

У Гродзенскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы камунальнай гаспадаркі сёлета ўпершыню будзе весціся падрыхтоўка навучэнцаў па кваліфікацыі «Слесар па зборцы металаканструкцый», у Лідскім дзяржаўным прафесійным політэхнічным ліцэі — па кваліфікацыях «Аператар станкоў з праграмным кіраваннем», «Станочнік шырокага профілю». У Гродзенскім электратэхнічным каледжы адкрываецца набор на новую спецыяльнасць «Сацыяльная работа» з прысваеннем рабочай кваліфікацыі «Сацыяльны работнік». Навагрудскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй пачынае падрыхтоўку па прафесіі машыніст крана аўтамабільнага ў інтэграцыі са спецыяльнасцю «Электрагазазваршчык».

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».