Такая ідэя стала адным з вынікаў першага паседжання Базавай арганізацыі дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у сферы натарыяльнай дзейнасці, якая адбылася сёння ў Мінску. Натарыусы Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана прынялі рашэнне аб гарманізацыі натарыяльных заканадаўстваў краін СНД і празрыстасці лічбавых інструментаў на тэрыторыях дзяржаў.
Яшчэ адна важная тэма і задача, якую абмяркоўвалі натарыусы, — канвенцыі прававой дапамогі, (Мінская і Кішынёўская) якія прымаліся амаль 30 гадоў таму, расказала журналістам Наталля Барысенка, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты (БНП):
— Механізмы па спрашчэнню працэдур прававой дапамогі людзям па грамадзянскім, сямейным і крымінальным справам, закладзеныя ў іх, за гэты час устарэлі. Іх трэба асучасніць, зрабіць больш эфектыўнымі і лічбавымі, каб міжнародныя нормы бачылі інфарматызацыю працэсаў, якая адбываецца ў грамадзянскіх праваадносінах ва ўдзельнікаў матэрыяльных праваадносін. Ну і вядома, павышэнне якасці натарыяльнага абслугоўвання грамадзян краін СНД і кваліфікацыі натарыусаў.
Прадстаўнікі натарыяту Таджыкістана, якія ўдзельнічаюць у рабоце Базавай арганізацыі на правах членства, разглядаюць сустрэчу як эфектыўную пляцоўку для абмену вопытам, актывізацыі ўзаемаадносін, узаемнай дапамогі і далейшага паляпшэння іміджу новага Таджыкістана, падзяліўся думкамі галоўны дзяржаўны натарыус Міністэрства юстыцыі Таджыкістана Шарафідзін Шарыфзада:
— Вядома, існуюць адрозненні ў нарматыўна-прававой базе, аднак праблемныя пытанні вырашаюцца праз асабістыя звароты. Але ж у план работы ўжо закладзена мэта ўніфікаваць гэтыя адрозненні і прывесці да адзінага натарыяльнага стандарту на еўразійскай прасторы.
Базавая арганізацыя натарыяту ў эпоху развіцця лічбавых тэхналогій на належным узроўні будзе аказваць прававую дапамогу па падпісаным міжнародным прававым дагаворам паміж нашымі краінамі, спадзяецца Даміра Алсеітава, старшыня Натарыяльнай палаты Кыргызстана:
— Неабходна стварыць орган, які дапаможа грамадзянам і натарыусам узаемадзейнічаць паміж сабой у галіне натарыяльных паслуг. А калі будзе створаны міжведамасны электронны фармат узаемадзеяння з электроннымі дакументамі, то павялічыцца хуткасць і мабільнасць аказання прававой дапамогі. Пакуль што адносна спадчынных спраў, напрыклад, перапіскі паміж натарыусамі і міністэрствамі краін вядуцца гадамі.
Добра, што натарыяльныя стасункі будуць замацаваны ў савеце Базавай арганізацыі, які ствараецца. Асабліва карысным гэта станецца для грамадзян, якія жывуць на дзве краіны (Беларусь і Расію), адзначыла Алена Глушкова, член міжнароднай камісіі па супрацоўніцтву Федэральнай натарыяльнай палаты Расіі:
— Паміж беларусамі і расіянамі шмат міжнацыянальных шлюбаў, і можна будзе больш аператыўна вырашаць прававыя пытанні, што пойдзе на карысць і натарыусам як практыкам, так і людзям, якія атрымліваюць нашы паслугі. Хаця і цяпер справы паміж Расіяй і Беларуссю вырашаюцца даволі хутка. Ёсць прамы кантакт і няма моўных абмежаванняў.
Ірына СІДАРОК
Фота аўтара
Прадухіліць і дапамагчы.
Лета — спрыяльны час, каб звазіць дзіця на канікулах адпачыць.
Тут спяваюць на «жаўруковай мове».