Вы тут

Дапамога сем’ям на падрыхтоўку дзяцей да школы аказана амаль на Br27 млн


Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі больш за 96 тыс. шматдзетных сем’яў на 194 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат склала больш за Br19 млн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


У цэлым па рэспубліцы аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымалі больш за 85 працэнтаў ад агульнай колькасці шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца незалежна ад даходу сям’і. Памер дапамогі складае Br98,55 (30 працэнтаў БПМ) на кожнага школьніка ў шматдзетнай сям’і.

Малазабяспечаным сем’ям (у тым ліку і шматдзетным), сем’ям, якія выхоўваюць дзіця з інваліднасцю, фінансавая дапамога на падрыхтоўку да школы аказваецца ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог у рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Такую дапамогу ўжо атрымалі 2,8 тыс. сем’яў на 7 тыс. дзяцей на суму Br4,3 млн.

У Мінпрацы растлумачылі, што памер выплат вызначаюць раённыя камісіі ў кожным выпадку індывідуальна, зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Бацькам школьнікаў можа быць аказана дапамога і па месцы работы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый або сродкаў наймальнікаў.

Па месцы работы за кошт прафсаюзных арганізацый дапамогу атрымалі 7,8 тыс. сем’яў на 14,3 тыс. дзяцей на суму Br1,1 млн, за кошт сродкаў наймальнікаў — 12,5 тыс. сем’яў на 23,3 тыс. дзяцей на суму Br2,2 млн.

Акрамя таго, традыцыйна па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы, арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб’яднаннямі, мэтай якіх таксама з’яўляецца аказанне падтрымкі сем’ям з дзецьмі. Гэты від дапамогі аказаны 3,6 тыс. сем’яў на 8,5 тыс. дзяцей на суму Br203 тыс.

Усяго рознага віду дапамога сем’ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на суму Br26,8 млн. Работа па аказанні дапамогі да школы прадаўжаецца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».