Вы тут

На плошчы Дзяржаўнага сцяга курсанты-першакурснікі Акадэміі МУС прысягнулі Радзіме. Фотарэпартаж


На вернасць Радзіме 26 жніўня прысягнулі курсанты-першакурснікі Акадэміі МУС. Урачыстае мерапрыемства адбылося на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску.


Асаблівасцю сёлетняй уступнай кампаніі быў агульны конкурс па ўсіх спецыяльнасцях. Пры падачы заявы абітурыент паведамляў, якія спецыяльнасці ён разглядае, размяркоўваючы іх у парадку прыярытэту. Па гэтай прычыне многія імкнуліся пазначыць максімальную колькасць спецыяльнасцяў, каб дакладна паступіць у Акадэмію МУС.

Па словах міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, сёлета конкурс быў самы высокі за апошнія пяць гадоў. Паводле інфармацыі прэс-службы Акадэміі МУС, на 440 бюджэтных месцаў дзённай формы навучання прэтэндавалі 734 абітурыенты. Больш за тое, пасля курса маладога байца адток курсантаў быў мінімальны.

Таксама Іван Кубракоў падкрэсліў, што ведамства робіць усё магчымае для таго, каб працэс навучання курсантаў-першакурснікаў быў цікавы, актуальны і карысны:

— Яны будуць займацца спортам, навукай па кірунках службовай дзейнасці. Таксама адмысловая ўвага аддадзена навучанню кібербяспецы, развіццю высокіх тэхналогій.

Трэба адзначыць, што сёлета дысцыпліна «Процідзеянне кіберзлачынствам і камп'ютарная разведка» будзе вывучацца на ўсіх факультэтах незалежна ад спецыяльнасці.

Падчас прысягі ў стройных радах курсантаў можна было заўважыць і дзяўчат. У гэтым годзе для іх было адведзена 13 месцаў (10 — на крымінальна-выканаўчы факультэт і 3 — на следча-экспертны).

Спадзяёмся, што курсанты на ўсё жыццё запомняць словы прысягі і застануцца ім вернымі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».