Вы тут

Ракам — павышэнне па службе, Рыбам — новыя знаёмствы. Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы будзеце проста геніем зносін. Станеце непараўнальным суразмоўцам — уважлівым і добразычлівым, можаце расказаць шмат цікавага, чым прыцягнеце да сябе людзей. На гэтым фоне не будзьце залішне прынцыповыя, каб не сапсаваць сабе і іншым настрой. Не варта пачынаць зараз пабудову глабальных планаў, лепш спыніцца на невялікіх, але тых, што хутка рэалізуюцца.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Пажадана на гэтым тыдні не займацца самакапаннем, каб не расчаравацца вынікам. Верце ў сябе. Калі не вы, дык хто ж тады? Вам спатрэбяцца такія якасці, як засяроджанасць і рашучасць. У чацвер лепш не пачынаць важных размоў, часам можна абысціся абмеркаваннем надвор'я і прыроды. Неафіцыйныя сустрэчы ў суботу дазволяць атрымаць новыя магчымасці.


БЛІЗНЯТЫ. Засяродзьцеся на новай цікавай ідэі ці праекце і зможаце атрымаць задавальненне ад працы і хутка дамагчыся вызначаных мэт. Да вашых парад і інфармацыі, якую вы паведаміце калегам і начальству, будуць прыслухоўвацца. З арыгінальнымі метадамі ў дадзены момант лепш пачакаць ці варта выкарыстоўваць правераныя тэхналогіі. Суботні адпачынак у прыемным акружэнні дазволіць здабыць душэўную раўнавагу.


РАК. Не ўспрымайце тое, што адбываецца, занадта сур'ёзна. І гэта хутка пройдзе. Падумайце пра планы на будучыню. На працы ўсё будзе добра, нават верагодныя павышэнне па службе ці прэмія. У асабістым жыцці не перашкодзіць разнастайнасць. Руціна — вораг рамантыкі. Найбольш спрыяльным днём для вас будзе пятніца.


ЛЕЎ. Справы на працы складуцца як найлепш. Сябры і партнёры будуць падзяляць з вамі радасці і памылкі. Удзяліце дзецям увагу, бо ім трэба нанава прывыкаць да школы. Наведванне клубаў, выставак і кіно вас узбадзёрыць і надоўга запомніцца. Сяброўская сустрэча, якую арганізуеце ў канцы тыдня, будзе вясёлай і арыгінальнай.


ДЗЕВА. Час забыцца пра мінулае лета і цалкам уключыцца ў працоўны рытм. Не тое, каб поспех ад вас адвярнуўся, проста зараз яго ўсмешак давядзецца дамагацца працай. У аўторак не рабіце хуткіх высноў, асабліва на аснове плётак. У гэты дзень вы можаце быць уцягнуты ў службовы канфлікт. У суботу давядзецца займацца гаспадарчымі пакупкамі ці прыборкай кватэры.


ШАЛІ. Можа спатрэбіцца дапамога сваякоў, не саромейцеся папрасіць пра яе. Тыдзень будзе вельмі спрыяльны для вырашэння набалелых пытанняў і запушчаных праблем. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі, і зразумееце, як неабходна дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі. Даўні сябар можа даць вам каштоўную параду.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні адчуеце смак да адпачынку і забаў. Арганізуйце спатканне або рамантычнае падарожжа. У сярэдзіне тыдня, пераадольваючы ціск абставінаў, вы даможацеся змен і поспехаў адразу па некалькіх кірунках. У выхадныя дні зносіны з сябрамі пойдуць вам на карысць і ў эмацыянальным і ў фінансавым аспекце.


СТРАЛЕЦ. У пачатку тыдня будзе няпроста настроіцца на працоўны лад, аднак гэта неабходна. Пятніца акажацца адным з самых выдатных дзён тыдня. Яна тоіць шмат прыемных сюрпрызаў, выкананне запаветных жаданняў. Але вам для гэтага давядзецца прадбачыць жаданні блізкіх і па магчымасці іх рэалізаваць.


КАЗЯРОГ. У першай палове тыдня можа цягнуць на неабдуманыя ўчынкі. Пастарайцеся ўсё ж пазбегнуць рызыкі, яна не апраўдае вашых душэўных і матэрыяльных затрат. Сярэдзіна тыдня абяцае прынесці змены, як у настроі, так і ў фінансавым становішчы. У асабістым жыцці ўсе рашэнні трэба прымаць самастойна. У пятніцу паступіць выгадная дзелавая прапанова, якую не варта выпускаць. У нядзелю арганізуйце сабе маленькае свята, у гэты дзень зможаце павесяліцца ад душы.


ВАДАЛІЎ. Пажадана не перанапружвацца, а даць магчымасць падзеям ісці сваёй чарадой. У аўторак лепш не гаварыць адкрыта ні з кім, нават блізкія наўрад ці змогуць вас зразумець. У чацвер будуць удалымі дзелавыя паездкі і камандзіроўкі. У гэты дзень рэальна ўвасобіць у жыццё вашы далёкія планы, не згубіце гэты залаты час. Другая палова тыдня будзе больш плённай. Але ў нядзелю вашы ідэі не вельмі спадабаюцца блізкім.


РЫБЫ. Тыдзень прынясе знаёмствы з цікавымі людзьмі. Працы назапасілася вельмі шмат, і вы, як заўсёды, незаменныя, таму з адпачынкам давядзецца крыху пачакаць. Будзьце ўважлівыя да сямейных праблем, інакш сварак не пазбегнуць. Трымайце ўсе справы пад кантролем, тады сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.