Вы тут

Унікальныя матэрыялы даваенных дзённікаў Шамякіна прадставілі на «Добрушскіх чытаннях»


Унікальныя матэрыялы даваенных дзённікаў Івана Шамякіна прэзентавалі на «Добрушскіх чытаннях».


Даклад пра невядомыя старонкі жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства і Году гістарычнай памяці, прадставілі нашчадкі народнага пісьменніка — дачка Алеся Іванаўна Шамякіна і ўнукі — Іван Сяргеевіч і Славяна Вячаславаўна.

Як адзначыў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў, на форуме «Добрушскія чытанні» прадстаўлены ў тым ліку самыя разнастайныя работы вядучых навукоўцаў краіны па даследаванні рэгіянальныя культуры Добрушскага краю. Асаблівасці мясцовых гаворак і назваў вуліц, культурны код ў аснове прозвішчаў жыхароў раёна, даследаванне спецыфікі архітэктуры раёна — гэтыя і іншыя тэмы на канферэнцыі прадставілі навукоўцы — удзельнікі «Добрушскіх чытанняў».

Таксама ўпершыню на малой радзіме Івана Шамякіна прадстаўлены вынік вельмі складанай, грунтоўнай работы супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі па выданні 23-томнага збору твораў народнага пісьменніка Беларусі.

— Выданне ўключае не толькі мастацкія творы, але і каментарыі, рукапісныя знаходкі, вынікі вельмі вялікай працы з архівамі, з рукапіснай спадчынай, — падзяліўся Ігар Капылоў.

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа распавёў, што на навукова-практычнай канферэнцыі таксама прадстаўлены ўнікальныя даследаванні, заснаваныя на матэрыялах экспедыцыі па Добрушскаму краю навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.

Сярод іх — даследаванне вясельнай абраднасці Добрушчыны і даследаванне чалавека і свету ва ўяўленнях жыхароў раёна, заснаваных на жывых інтэрв’ю з носьбітамі мясцовай культуры.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».