Вы тут

Спажывецкія крэдыты будуць таннець


Гэтымі днямі галоўны фінансавы рэгулятар краіны пачаў сваімі дзеяннямі стымуляваць зніжэнне ставак па спажывецкіх крэдытах. Сапраўды, у верасні Нацыянальны банк Беларусі аднавіў вызначэнне разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР) пры выдачы крэдытаў банкамі, што будзе ўтрымліваць іх ад устанаўлення занадта высокіх працэнтаў па крэдытах.


Як адзначаюць аналітыкі партала «Усе банкі Беларусі», вызначэнне паказчыка РВСР Нацбанк прыпыніў у сакавіку бягучага года, што было выклікана жаданнем даць камерцыйным банкам больш магчымасцяў па аператыўных дзеяннях у перыяд нявызначанасці на фінансавым рынку. Але цяпер, падобна, у Нацбанку лічаць, што фінансавы крызіс завяршыўся або аслабеў да такой ступені, што пара змагацца з завышанымі стаўкамі па крэдытах.

Разліковая велічыня стандартнай рызыкі для новых крэдытаў, якія прадстаўляюцца банкамі юрыдычным асобам, устаноўлена з 12 верасня роўнай 20,80 %, а па новых крэдытах фізічным асобам — 23,33 %. Гэта вышэй за аналагічных паказчыкі, устаноўленыя у лютым, якія адпаведна былі роўныя 16,38 % і 20,38 % гадавых. Такім чынам, да дакрызісных узроўняў ставак рынак крэдытавання пакуль не вярнуўся, але ўжо цяпер можна зрабіць выснову, што дзеянні Нацбанка з'яўляюцца прызнаннем таго, што крызіс у фінансах завяршыўся, і камерцыйным банкам пара прыступаць да крэдытавання насельніцтва і прадпрыемстваў у звычайным рэжыме, лічаць аналітыкі.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?