Вы тут

Нацыянальны аўтапрабег да Дня народнага адзінства стартаваў у Полацку


У Полацку 12 верасня стартавала рэспубліканская акцыя «Сімвал адзінства», прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Яе арганізатарамі выступілі Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі» і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Усяго ўдзельнікі акцыі на аўтамабілях наведаюць 118 райцэнтраў краіны і праедуць звыш 7 тысяч кіламетраў. 


Адпраўной кропкай акцыі старажытны Полацк быў абраны невыпадкова: менавіта на гэтай тэрыторыі зараджалася наша дзяржаўнасць. Старт аўтапрабегу на Кургане бессмяротнасці, дзе сабрана зямля з усіх брацкіх магіл Беларусі, даў полацкі заслужаны тэатр «Пілігрым» спектаклем на ваенную тэматыку. Падчас дзеяння ўдзельнікаў мерапрыемства знаёмілі з гісторыяй вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — толькі 4 ліпеня 1944 года Полаччына стала свабоднай, больш 20 гадоў спатрэбілася, каб узняць горад з руін. Адсюль удзельнікі акцыі ўзялі першую дэталь сімвалічнага гадзінніка памяці, які складуць у адно цэлае на апошняй станцыі мерапрыемства. 

«Дэталі гадзінніка абраны злучным звяном невыпадкова — гэта сімвал таго, што ўсе вобласці і мы, беларусы, — частка адзінага механізму і існаваць асобна не можам», — падкрэсліла старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі» Вольга Мацюсь. 

На ўсім шляху — звыш 7 тысяч кіламетраў — патрыёты будуць устанаўліваць банэры, прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці, і шыльды з QR-кадамі на брацкіх пахаваннях і месцах спаленых вёсак. З дапамогай смартфона любы жадаючы зможа не толькі азнаёміцца з гісторыяй воінскага мемарыяла, але і паслухаць успаміны жывых сведкаў страшных ваенных ліхалеццяў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай. Яшчэ арганізатары плануюць збіраць грамадзянскія ініцыятывы і прапановы па паляпшэнню ўзроўню жыцця населеных пунктаў. Па словах намесніка старшыні РГА «Патрыёты Беларусі» Ганны Харуты, не менш важнай задачай падчас работы з насельніцтвам з’яўляецца зладжаная работа паміж грамадскімі аб’яднаннямі. Моладзевыя ініцыятывы перададуць БРСМ, пытанні сям’і — Беларускаму саюзу жанчын. Гэта яшчэ адзін паказчык адзінства, нават у межах такога ўзаемадзеяння.

У райцэнтрах, якія будуць прымаць эстафету акцыі, пройдуць святочныя канцэрты з удзелам беларускіх артыстаў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. На іх будуць запрошаны ветраны вайны і працы, актывісты грамадскіх арганізацый і працаўнікі. 

У маршруце калоны, у складзе якой 42 аўтамабілі, — Полацк, Наваполацк, Браслаў, Верхнядзвінск, Расоны, Мёры. Рэспубліканская акцыя робіць патрыятычныя прыпынкі ў Шаркаўшчыне, Паставах, Глыбокім, Докшыцах, Лепелі. Пазней да ўдзельнікаў «Сімвала адзінства» далучацца жыхары Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Фінал акцыі пройдзе 10-11 снежня ў Мінску. 

Надыходзячы Дзень народнага адзінства будзе адзначацца ў нашай краіне ў другі раз. Ідэя яго ўстанаўлення прагучала ў лютым мінулага года на VI Усебеларускім народным сходзе. Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву і падпісаў 7 чэрвеня 2021 года ўказ аб заснаванні новага дзяржаўнага свята. Сёлета, у Год гістарычнай памяці, яно абяцае быць яшчэ больш маштабным і насычаным. 

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.