Вы тут

Белдзяржфілармонія 85-ы дзень нараджэння адзначыць адметнымі праграмамі і падзеямі


У новым 85-м сезоне выдатную магчымасць кожнаму прадставіць Беларуская дзяржаўная філармонія. Таму што ў планах яе кіраўніцтва і творчых калектываў радаваць публіку новымі прачытаннямі музычнага мастацтва ў самых разнастайных канцэртных праграмах.


— Нядаўна мне давялося пабываць на прэзентацыі кнігі «Беларуская эстрада ХХ стагоддзя». Так склалася, што і філармонія была спачатку найбольш эстраднай. Але ў ХХІ стагоддзі бачым змяненні ў запытах нашых гледачоў. Так, мы дакладна адчулі запыт на класічную акадэмічную музыку. Сёння выйграе той, каму ўдаецца спалучаць у сваёй рабоце традыцыю і сучаснасць, — адзначыў генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр НІКІТА. — Мы адчуваем дух часу, ставімся з вялікай павагай да нашага гледача, бо працуем перш за ўсё для яго. У 85-м канцэртным сезоне мы зробім усё магчымае, каб нашы канцэрты былі максімальна даступныя. А гэта становіцца магчымым тады, калі ёсць падтрымка ўстановы, што датычыцца арэнднай аплаты, камунальных паслуг, калі існуюць грантавыя субсідыі калектывам на стварэнне канцэртных праграм, і гэтак далей. У суседніх дзяржавах ёсць спецыяльныя праграмы, якія дазваляюць артыстам сусветнага ўзроўню прыязджаць да нас у рамках творчых абменаў. Такім чынам сёння наша філармонія, з'яўляючыся ўдзельнікам канцэртнай плеяды творчых арганізацый, мае магчымасць і ездзіць на гастролі, і прымаць у сябе адметных прафесіяналаў. Білеты на праграмы калектыву Аляксандра Анісімава прадаюцца за тыдзень.

Свой 85-ы дзень нараджэння філармонія адзначыць шэрагам адметных праграм і падзей. Адкрылі сезон канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь (яму сёлета — 95 гадоў), а 8 кастрычніка калектыў запрашае на праграму, прысвечаную 75-годдзю свайго кіраўніка — маэстра Аляксандра Анісімава. У праграме вечара запланаваны творы Баха, Шастаковіча, а, напрыклад, у другой частцы ўладальніца пачэсных узнагарод Расійскай нацыянальнай прэміі і фестывалю «Залатая маска» Ірына Крыкунова выканае фінальную сцэну з оперы «Саламея» Штрауса.

Да Міжнароднага дня музыкі, 1 кастрычніка, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь прадставіць новую праграму «Музычны буквар ад «До» да «Сі» ў рамках любімага публікай абанемента для ўсёй сям'і «Класіка — гэта класна!». Працягам стануць праграмы «Вандроўка вакол свету за 80 хвілін» і «Гумар у музыцы» ўжо пасля новага года.

Не абмінуць увагай у філармоніі і святкаванне 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. 3 лістапада ўвазе публікі будзе прадстаўлены канцэрт «Мой родны кут» — сумесны праект Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча і Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, дзе прагучаць творы Ігара Лучанка, Аляксея Туранкова, Алега Моўчана і іншых. А 23 верасня аркестр імя Жыновіча дасць канцэрт «Мне не забыць той песні», прысвечаны памяці саліста «Песняроў» Леаніда Барткевіча.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».