Ён стартаваў 17 верасня — у Дзень народнага адзінства. Гэта дата выбрана невыпадкова. Як тлумачаць у Мінпрыроды, дзейнасць па азеляненні за шмат гадоў стала адным з сімвалаў яднання жыхароў Беларусі на карысць аднаўлення і захавання прыроды роднага краю.
Эколагі, прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання, грамадскіх аб'яднанняў, жыхары аб'яднаюцца для важнай агульнай справы — палепшыць і стварыць новыя зялёныя тэрыторыі ў гарадах і пасёлках, аграгарадках і вёсках краіны. Падчас месячніка па азеляненні плануецца высадзіць больш за 143 тысячы дрэў і звыш 296 тысяч кустоў.
— Азеляненне і добраўпарадкаванне населеных пунктаў — пытанне, важнае не толькі для прыгажосці і камфорту, але і для здароўя людзей, — кажуць у прэс-службе Мінпрыроды. — Па экспертных ацэнках вучоных, адно дрэва сярэдняй велічыні за 24 гадзіны аднаўляе столькі кіслароду, колькі неабходна для дыхання трох чалавек, а зялёныя насаджэнні па ўсім свеце штогод паглынаюць 600 млрд тон вуглякіслага газу і выдзяляюць у атмасферу 400 млрд тон кіслароду.
Дзякуючы дрэвам і кустам, у населеных пунктах становіцца менш пылу і загазаванасці, нармалізуецца ўзровень вільготнасці і адбываецца іанізацыя паветра. А таксама яны выпрацоўваюць фітанцыды — рэчывы, якія знішчаюць бактэрыі. Расліны нейтралізуюць шкодныя злучэнні азоту і серы, зніжаюць узровень гарадскога шуму, могуць выконваць функцыю ветразагароды і зберагаюць ад лішку сонечнай радыяцыі.
За апошнія пяць гадоў у населеных пунктах краіны з дапамогай грамадзян высадзілі больш за 4,2 мільёны дрэў і кустоў. Сёння ў 83 % гарадоў і раёнаў Беларусі ўзровень азялененасці адпавядае экалагічным нарматывам і патрабаванням. Гэта сур'ёзнае дасягненне як на постсавецкай прасторы, так і ў свеце.
Разам з асеннім месячнікам па азеляненні працягваецца і экалагічная акцыя «Дрэва героя». Нагадаем, што ў Год гістарычнай памяці Мінпрыроды ініцыіравала закладку паркаў, алей і садоў, пасадку дрэў у памяць аб загінулых воінах у месцах баявых дзеянняў, а таксама догляд ужо высаджаных дрэў. «Дрэвы заўсёды лічыліся сімвалам працягу жыцця, гэта яднанне продкаў і нашчадкаў, надзей будучага і памяці мінулага», — кажуць у Мінпрыроды.
Жыхары Беларусі ахвотна падтрымалі акцыю, чым зрабілі важны ўнёсак у падтрыманне памяці пра адважных людзей, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля міру на нашай зямлі. «Дрэва героя» можна будзе пасадзіць і на працягу асенняга месячніка па азеляненні.
Узяць удзел у месячніку і акцыі можа кожны ахвотны. Для гэтага неабходна звярнуцца ў любы тэрытарыяльны орган Мінпрыроды.
Спецыялісты раскажуць, як менавіта можна стаць удзельнікам мерапрыемстваў, арганізуюць пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання населеных пунктаў і забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром.
Кантакты тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды
Настасся АЛЯКСЕЕВА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.