Вы тут

«Недапушчальна выкарыстоўваць спартсменаў у палітычных мэтах»


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем актуальныя спартыўныя навіны.


Фота: БелТА.

Героі тыдня. У расійскім Майкопе завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на шашы «Нарт Адыгеі» з удзелам беларускіх спартсменаў. Прадстаўнікі веласіпеднага клуба «Мінск» Яўген Собаль і Сяргей Шаўчэнка заваявалі «серабро» і «бронзу» адпаведна ў групавой гонцы на 170 км. Беларус Марк Грынкевіч стаў пераможцам у гонцы на час сярод моладзі U23. Дыстанцыю ў 23,5 км ён пераадолеў за 28 хвілін і 52 секунды. Золата юніёрскай змяшанай эстафеты (U19) у складзе аб'яднанай беларуска-расійскай каманды выйгралі беларусы Кірыл Гуцко, Вячаслаў Шпакоўскі і Аляксандр Асталоўскі.

Турнір у Майкопе праходзіў адначасова з чэмпіянатам свету і па яго праграме ў трох узроставых катэгорыях. Акрамя беларускіх і расійскіх веласіпедыстаў, удзел у «Нарце Адыгеі» ўзялі спартсмены з Сербіі, Узбекістана, Казахстана, Туркменістана, Егіпта і Манголіі.

Дакумент тыдня. Удзельнікі пасяджэння Савета па фізічнай культуры і спорце краін СНД падпісалі сумесную заяву аб недапушчальнасці дыскрымінацыі спартсменаў. Пасяджэнне прайшло 22-23 верасня ў Ташкенце. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама дэлегацыя Выканаўчага камітэта СНД на чале з намеснікам старшыні Выканкама Бекетжанам Жумаханавым. «Дзяржавы — удзельнікі СНД на практыцы пацвярджаюць ролю спорту як аднаго з важных інструментаў забеспячэння міру, сацыяльнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця. Мы разам заўсёды падкрэсліваем недапушчальнасць выкарыстання спартсменаў і спартыўных мерапрыемстваў у палітычных мэтах», — сказаў намеснік міністра спорту РФ Аляксей Марозаў. На сустрэчы таксама былі разгледжаны пытанні, якія датычацца выканання Стратэгіі развіцця супрацоўніцтва краін Садружнасці ў галіне фізкультуры і спорту на 2021—2030 гады. Акрамя таго, члены савета абмеркавалі праект палажэння аб міждзяржаўнай праграме «Спартыўныя сталіцы Садружнасці», дзейнасць базавай арганізацыі дзяржаў СНД у галіне фізічнай культуры і спорту і шэраг іншых пытанняў.

Медалі тыдня. Беларускія майстры скачкоў на батуце паспяхова выступілі на Кубку Пятра Вялікага ў Санкт-Пецярбургу. У індывідуальных скачках у мужчын першае месца заняў алімпійскі чэмпіён Рыа-2016 Уладзіслаў Ганчароў. Бронзавым прызёрам стаў яшчэ адзін беларус Алег Рабцаў. У сінхронных скачках беларускі дуэт Аляксей Дудараў і Себасцьян Станкевіч заваявалі сярэбраны медаль, а Ганчароў і Рабцаў сталі бронзавымі прызёрамі. У жаночых сінхронных скачках беларускі Злата Шалкоўская і Вікторыя Куйдан сталі пераможцамі, а Таццяна Пятрэня і Віялета Бардзілоўская сталі сярэбранымі прызёрамі.

Таксама падчас турніру старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Алена Скрыпель і кіраўнік Федэрацыі скачкоў на батуце Расіі Мікалай Макараў абмеркавалі ў Санкт-Пецярбургу супрацоўніцтва на наступны сезон. Дамовіліся, што расійскія атлеты прыедуць у Віцебск на турнір памяці Валерыя Вагеля, возьмуць удзел у чэмпіянаце і Кубку Беларусі, а таксама ў турніры на прызы Таццяны Пятрэні ў Магілёве. Беларускія батутысты выступяць у Расіі на некалькіх этапах Кубка касманаўтыкі і правядуць збор у Сочы.

Поспех тыдня. Беларусы выступілі на ўсерасійскіх спаборніцтвах «Легенды пецярбургскага дзюдо». Беларуская каманда заваявала 10 узнагарод. Пераможцамі турніру сталі Арцём Коласаў (да 60 кг), Руслан Галавачоў (да 73 кг), Анастасія Сямёнава (да 70 кг) і Дар'я Канцавая (да 78 кг). Бронзавыя медалі заваявалі Вадзім Шока, Ягор Трухан (абодва — да 73 кг), Даніэль Мукетэ (да 100 кг), Сяргей Якубенка (звыш 100 кг), а таксама Ксенія Даніловіч (да 52 кг) і Яна Макрэцкая (да 63 кг).

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».