Вы тут

Як плануюць змяніць сістэму сацыяльнага абслугоўвання пажылых?


Сення ў нашай краіне жыве 1,5 мільёна грамадзян, старэйшых за 65 гадоў. Гэта амаль 16% ад агульнай колькасці насельніцтва. Больш за 400 беларусаў адсвяткавалі свой стогадовы юбілей. Мяркуецца, што да 2030 года кожны пяты жыхар нашай краіны перасягне ўзрост 65+. Першага кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень пажылога чалавека. Пра сацыяльныя гарантыі, сістэму абслугоўвання і тое, як яна будзе мяняцца ў нашай краіне, расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны  Марына Арцёменка.


Фота: pixabay.com

Прыцягнуць да бацькоў увагу дзяцей

Сёння пажылыя людзі становяцца катэгорыяй, якая найбольш хутка расце, прычым як ва усім еўрапейскім ргіёне, так і ў нашай краіне. Пакуль Беларусь уваходзіць у лік краін з нізкім узроўнем дэмаграфічнага старэння. У агульнай долі насельніцтва людзі, старэйшыя за 65 гадоў, складаюць 16%. Аднак паводле прагнозаў, да 2030 года кожны пяты жыхар нашай краіны дасягне гэтага ўзросту. 

— Пажылыя людзі вылучаны як катэгорыя, аб якой дзяржава праяўляе асаблівы клопат. Кантэкст Дня пажылога чалавека — не толькі аддаць даніну павагі, але перш за ўсё падкрэсліць іх унёсак ў развіццё дзяржавы і жыцця грамадства, — заўважыла Марына Арцёменка. 

У гэты дзень пройдзе рэспубліканская акцыя «Павага. Клопат. Адказнасць». Асноўная яе мэта — прыцягнуць увагу грамадства да пытанняў адказнасці паўналетніх працаздольных дзяцей да бацькоў, якія маюць патрэбу ў дапамозе. 

— Сення з аднаго боку дзяржава праз сістэму дзяржаўных стандартаў стварае ўмовы для дастойнага жыцця ў сферы аховы здароўя, пенсійнага забеспячэння, сацыяльнага абслугоўвання. З іншага боку, мы гаворым пра тое, што клопат аб састарэлых бацьках з’яўляецца адказнасцю іх дзяцей, — падкрэсліла намеснік міністра. 

Сярод мерапрыемстваў акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» 30 верасня пройдзе рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе. А 1 кастрычніка Міністэрства спорту і турызму сумесна з Міністэрствам сацыяльнай абароны арганізуе рэспубліканскія спартыўна-масавыя спаборнітцвы для пажылых грамадзян «Актыўнае даўгалецце-2022», дзе возьмуць удзел каля 100 пажылых людзей з усіх рэгіёнаў.

Актыўнае і здаровае старэнне і сямейны догляд

Сення ў Беларусі 1,5 мільёна грамадзян, старэйшых за 65 гадоў. У іх ліку каля мільёна маладых пенсіянераў ва ўзросце ад 65 да 75 гадоў. Для іх важная актыўнае, культурнае, грамадскае жыццё, вольны час, дадатковая адукацыя. Другая катэгорыя — грамадзяне паважанага ўзросту ад 75 гадоў. Тут ужо на першы план выходзіць падтрымка блізкіх, догляд, пры неабходнасці паслугі сацыяльных работнікаў і медыкаў. 

— Арыентуючыся на гэтыя катэгорыі, палітыка актыўнага даўгалецца выбудоўваецца па двух складніках. Першае — гэта садзейнічанне актыўнаму і здароваму старэнню праз доступ да занятасці і актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Другі кірунак — забеспячэнне дастойнай старасці праз доступ да сацыяльных паслуг і падтрымка сямейнага догляду, — адзначыла суразмоўца. 

Першы важны кірунак — стварэнне ўмоў для больш працяглага працоўнага жыцця. Нагадаем, што ў Беларусі завершана пенсійная рэформа, жанчыны выходзяць на заслужаны адпачынак у 58 гадоў, мужчыны — у 63. Гэта павелічэнне актыўнага працоўнага перыяду жыцця і магчымасць работніку даўжэй заставацца запатрабаваным на працы, перанавучацца, працягваць кар’ерны рост, лічыць Марына Арцёменка.

Працаваць пасля дасягнення пенсійнага ўзросту ў нашай краіне застаецца каля 20% пенсіянераў. У працоўным заканадаўстве ўстаноўлены і спецыяльныя гарантыі , якія абараняюць работнікаў перадпенсійнага ўзросту ад страты работы. Калі тэрмін кантракту заканчваецца за два гады да выхаду на пенсію, то працоўныя адносіны падаўжаюцца да дасягнення пенсійнага ўзоросту. 

Для людзей, якія толькі выйшлі на пенсію, важнае развіццё адукацыйных навыкаў і магчымасць доступу да перанавучання. У прыватнасці, краіне дзейнічаюць універсітэты залатога ці трэцяга ўзросту, у 2021 годзе быў адкрыты онлайн-універсітэт, які прапануе больш за 20 курсаў. Яго перавага — магчымасць вучыцца дыстанцыйна з любой кропкі краіны. 

Важным для пажылых людзей з’ўляецца і асваенне навыкаў работы з камп’ютарам. 

— Мы разумеем, што пажылыя людзі крыху абмежаваныя ў рабоце з інтэрнэтам, бо часта не валодаюць неабходнымі навыкамі. Але ўсведамляем, наколькі такое ўменне спрашчае жыццё: гэта і аплата паслуг ЖКГ, магчымасць карыстацца інтэрнет-банкінгам, весці актыўнае жыццё ў сацыяльных сетках. Длч гэтага ў цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавана навучанне камп’ютарнай пісьменнасці. Сёння ўжо дзейнічае больш за 200 такіх гурткоў. Плануем падрыхтаваць 125 трэнераў для навучання пажылых грамадзян і інвалідаў, якія абучаць 345 асоб, — рассказала намеснік міністра. 

Яшчэ адзін накірунак для ўдзелу ў жыцці грамадства — стварэнне пляцовак, дзе пажылыя людзі маюць магчымасць выказаць сваё меркаванне і ўдзельнічаць у рабоце рэгіёна. У розных рэгіёнах краіны ўжо дзейнічае 140 саветаў пажылых грамадзян, якія аб’ядноўваюць больш за 1400 чалавек. 

У тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання працуюць аддзяленні дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту, дзе створаны розныя клубы па інтарэсах і гурткі. Сення ў іх займаецца больш за 4 тысячы чалавек. 

Для людзей сталага веку важнае пытанне забеспячэння дастойнай старасці. Гэта вырашаецца праз сістэму сацыяльнага абслугоўвання, У краіне працуе 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання і 83 дамы-інтэрнаты. У зоне асаблівай увагі знаходзяцца адзінокія грамадзяне, у якіх няма сваякоў і дзяцей. Іх у краіне 120 тысяч. Другая катэгорыя — адзінока пражываючыя грамадзяне, у якіх ёсць дзеці, іх, між іншым, 700 тысяч. 

Дом-інтэрнат — крайняя мера

Сення сістэма сацыяльнага абслугоўвання развіваецца па шляху ўкаранення такіх форм, якія з’яўляюцца альтэрнатывай для дамоў-інтэрнатаў. 

— Мы разумеем, што дамы-інтэрнаты варта выкарыстоўваць як крайнюю меру, калі вычарпаны іншыя метады сацыяльнага абслугоўвання, — падкрэсліла марына Арцёменка. — Мы бачым, што найбольшым попытам карыстаюцца паслугі, якія прадастаўляюцца на даму — дапамога сядзелкі ці сацыяльнага работніка. Іх атрымліваюць амаль 100 тысяч грамадзян. Акрамя таго, арганізуецца догляд за інвалідамі першай группы з выплатай дапамогі і грамадзянамі, якія дасягнулі 80 гадоў. Сёння атрымальнікамі такой дапамогі выступаюць амаль 30 тысяч чалавек. 

Укараняюцца ў сістэме сацыяльнага абслугоўвання і новыя паслугі. З мінулага года даступныя дзённы дагляд за асобамі з дэменцыяй, навучанне навыкам догляду членаў сям’і, гуртковая работа на даму. Іх атрымліваюць амаль 2 тысячы чалавек. 

Запатрабаваная і такая форма сацыяльнага абслугоўвання, як замяшчальная сям’я, калі пажылы чалавек пражывае ў сям’і, ці ў яго жыве той, хто даглядае — па аналогіі з прыёмнай сям’ёй для дзяцей. У Беларусі каля 311 замяшчальных сем’яў. 

А такая сацыяльная тэхналогія, як сацыяльнае абслугоўванне на падставе дагавораў рэнты, увогуле ўнікальная на тэрыторыі сНД, гэта. Мясцовы орган улады заключае дагавор пажылым грамадзянінам і яго жыллё перадаецца ва ўласнасць выканаўчага камітэта. Узамен пажылы чалавек атрымлівае догдяд на даму ці ў доме-інтэрнаце і рэнту. На сёння заключаны 31 такі дагавор.

Сёлета заканадаўства аб сацыяльным абслугоўванні пераглядаецца. Падрыхтаваны праект закона, які выкладае «Закон аб сацыяльным абслугоўванні» у новай рэдакцыі. Мяняецца яшчэ 14 іншых законаў, якія закранаюць пытанні сацыяльнага абслугоўванне. Асноўная мэта навацый — перафармаціраваць работу тэрытарыяльных цэнтраў і дамоў-інтэрнатаў, каб павысіць даступнасць і якасць сацыяльных паслуг і забяспечыць сацыяльнае асблугоўванне ў звыклых для пажылога чалавека хатніх умовах і сямейным асяроддзі. А таксама індывідуальны падыход да кожнага чалавека, які мае патрэбу ў доглядзе і фарміраванне індывідуальнага пакету паслуг. А значыць, будуць перагледжаны і крытэрыі патрэбы ў сацыяльных паслугах. 

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?