Завяршаецца падрыхтоўка законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе і праекта змяненняў і дапаўненняў у Выбарчы кодэкс. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч, перадае БелТА.
«Вельмі шмат праектаў у працы. Думаю, у хуткім часе будзе завершана падрыхтоўка праекта закона Аб Усебеларускім народным сходзе, магчыма, і Выбарчага кодэкса. Цяпер праца з гэтымі дакументамі ў фінальнай стадыі», — сказаў Валерый Міцкевіч.
1 кастрычніка 2022 года сваё 25-годдзе адсвяткуе Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі. «За час існавання НЦПІ пройдзены велізарны шлях, былі створаны ўнікальныя прадукты, у тым ліку паўнавартасная база дадзеных. Сёння тэхналогіі развіваюцца ў паскораным тэмпе, і, вядома, задача цэнтра — крочыць у нагу з часам і нават апярэджваць яго. Трэба трымаць планку», — падкрэсліў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.
Грамадскія абмеркаванні праектаў нарматыўных прававых актаў праводзяцца на прававым форуме Беларусі. «Мы стараемся выносіць на абмеркаванне найбольш важныя і цікавыя законапраекты. Ідэя арганізацыі такой пляцоўкі нарадзілася ў сувязі з тым, што трэба было атрымліваць зваротную сувязь. Інтэрнэт-пляцоўка — гэта сёння самы эфектыўны і даступны спосаб ахапіць найбольшую колькасць жадаючых паўдзельнічаць у абмеркаванні. Атрымліваем шмат ідэй, крытычных заўваг, практычных прапаноў. Заканадаўцу заўсёды прасцей, калі ёсць набор прапаноў і заўваг», — адзначыў Валерый Міцкевіч.
Сёння ў Мінску прайшоў міжнародны круглы стол, прысвечаны 10-годдзю афіцыйнага электроннага апублікавання прававых актаў. Ён стаў галоўным навукова-практычным мерапрыемствам, прымеркаваным да 25-годдзя Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся сучасны стан і развіццё афіцыйнага апублікавання прававых актаў, выкарыстанне ІКТ у давядзенні прававой інфармацыі да карыстальнікаў, медыйная праца цэнтра па інфармаванні грамадскасці аб навацыях заканадаўства, міжнародны вопыт укаранення інфармацыйных тэхналогій у працэс афіцыйнага апублікавання, юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.
Асноўнымі задачамі НЦПІ з’яўляюцца збор, улік, апрацоўка, захоўванне, сістэматызацыя і актуалізацыя эталоннай прававой інфармацыі, яе распаўсюд (прадастаўленне), экспертна-аналітычная дзейнасць у названых сферах, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.