Вы тут

Іван Юркін прысвяціў творчы вечар Дню настаўніка. Песні на вершы паэта выканалі Ярмоленка, Саладуха і Елісеенкаў


У Доме літаратара напярэдадні адбыўся творчы вечар, прысвечаны Дню настаўніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі паэта Івана Юркіна, аўтара вершаў, многія з якіх сталі вядомымі песнямі.


Гасцямі музычнага свята сталі настаўнікі устаноў адукацыі Мінска. 

Адкрыла мерапрыемства першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. 

Аляксандр Саладуха, Ігар Пашэчка, Алег Елісеенкаў, Анатоль Ярмоленка выканалі песні на вершы Івана Юркіна.

Удзельнікі эстраднай студыі «Аванта» прадставілі танцавальны нумар «Хор жаб». Вядома ж не абышлося і без вершаў, якія прагучалі у выкананні Івана Юркіна і Алены Стэльмах.

— Сёння мы падводзім вынік нашай працы за апошнія гады. Запрасілі педагогаў. Калі ім спадабаюцца нашы напрацоўкі, мы гатовыя прыняць удзел у працы з навучэнцамі школ на аснове песеннай творчасці. Што такое добрая песня? Гэта выдатны тэкст, гэта — выдатная музыка, гэта — выдатныя выканаўцы. І добрая песня заўсёды знойдзе свайго удзячнага слухача незалежна ад узросту. З сямнаццаці гадоў я працаваў выкладчыкам фізікі і фізкультуры ў васьмігадовай школе, быў класным кіраўніком. Затым скончыў універсітэт, ваенную службу. Настаўніцкую працу ведаю і да гэтага часу дапамагаю школам. Дзень настаўніка — гэта і маё свята. Лічу, што прафесія настаўніка — прафесія № 1. Асабіста для мяне слова «Настаўнік» заўсёды пішацца з вялікай літары, — звярнуўся да ўдзельнікаў Іван Юркін. 

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі і Міністэрства адукацыі Беларусі.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».