Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці аграэкатурызму. Сферу чакае шмат змен


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 351 «Аб развіцці аграэкатурызму». Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, павышэнне якасці аказваемых паслуг, выключэнне магчымасці весці гасцінічны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзіб, абарону правоў грамадзян, якія пражываюць па суседстве з імі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.


Указам удакладнены патрабаванні да аб’ектаў аграэкатурызму. У прыватнасці, гэта датычыцца колькасці жылых пакояў для аграэкатурыстаў, іх павінна быць не больш за дзесяць. Ёсць таксама ўдакладненні па вядзенню асабістай падсобнай гаспадаркі і колькасці відаў паслуг, якія аказваюцца ў комплексе, — не менш двух.

Пералік паслуг дапоўнены правядзеннем майстар-класаў, накіраваных на азнаямленне наведвальнікаў з рамёствамі і нацыянальнымі традыцыямі рэгіёну.

Устаноўлена адказнасць уладальнікаў аграэкасядзіб за парушэнне (у тым ліку з боку наведвальнікаў) грамадскага парадку або спакою грамадзян, невыкананне заканадаўства ў сферы санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, прыродаахоўных, супрацьпажарных патрабаванняў.

Уведзеныя абмежаванні па правядзенні прэзентацый, юбілеяў, банкетаў, іншых мерапрыемстваў у непасрэднай блізкасці ад суседніх жылых дамоў.

Устаноўлена неабходнасць атрымання ў райвыканкамах дазволу на вядзенне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму. Дзеючыя аграэкасядзібы павінны атрымаць такі дазвол да 1 ліпеня 2023 года.

Па выніках нарады Прэзідэнта з кіраўніцтвам Савета Міністраў 9 верасня 2022 года ў мэтах стварэння дадатковых умоў для развіцця аграэкатурызму ў глыбінцы аблвыканкамы надзелены правам вызначаць пералікі населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх размяшчэнне аграэкасядзіб не дапускаецца. Разам з тым прадугледжана магчымасць працягу працы існуючых аграэкасядзіб на такіх тэрыторыях пры ўмове выканання іншых патрабаванняў указа.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.