Вы тут

У Блізнятаў рамантычныя спатканні, у Авенаў - прывабныя перспектывы. Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы па-ранейшаму будзеце ганяцца за поспехам, і лёс дасць магчымасць яго злавіць. Павысіцца ваш аўтарытэт і творчы патэнцыял. Імкніцеся пашырыць сваё кола зносін, і перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці з вельмі прывабнымі перспектывамі. Толькі трэба кантраляваць эмоцыі і не прымаць паспешных рашэнняў.



ЦЯЛЕЦ. Засяродзьцеся на працы, зараз час рабіць кар'еру і праявіць сябе. Паспрабуйце быць больш цярплівымі да нязначных недахопаў навакольных, інакш вашыя пастаянныя прыдзіркі па дробязях могуць раззлаваць каго заўгодна. У пятніцу сябры дапамогуць справіцца з некаторымі праблемамі. Асцярожней з жаданнем усіх абагнаць і з імкненнем усё змяніць.


БЛІЗНЯТЫ. Будзеце выпраменьваць аптымізм на працягу ўсяго тыдня і гэтым прыцягваць навакольных. Вас чакаюць рамантычныя спатканні, гарачыя прызнанні і нават не выключана, што прапанова рукі і сэрца. Вашыя творчыя ідэі будуць вельмі запатрабаваны. Можаце разлічваць на прыбытак. Другую палову тыдня прысвяціце адпачынку і расслабленню.


РАК. На гэтым тыдні перад вамі адкрыюцца новыя перспектывы, але з рызыкоўнымі планамі і дзеяннямі пажадана пачакаць. Ваша актыўнасць, без залішняй эмацыянальнасці, будзе дзейсная. Працоўныя справы паспрабуйце завяршыць у вызначаныя тэрміны, каб у выхадныя спакойна адпачыць. Нядзелю прысвяціце аднаўленню сіл і зносін з сябрамі.


ЛЕЎ. Тыдзень будзе поўны падзей і сустрэч, так што сумаваць не давядзецца. У прафесійнай сферы магчымыя перамены да лепшага, калі не будзеце ленавацца. Гэты тыдзень выдатна падыдзе для ажыццяўлення доўгачаканых праектаў і смелых планаў. Могуць паступіць выгадныя прапановы. Чым больш свядомымі і зладжанымі будуць вашы дзеянні з калегамі, тым лепшы стане вынік.


ДЗЕВА. Пажадана зараз нічога рэзка не мяняць. Паспрабуйце не выяўляць пачуцці, якія вас перапаўняюць, залішне бурна — гэта можа не спадабацца тым, хто побач. Сцеражыцеся даваць нагоды для плётак, выявіце дысцыплінаванасць і сабранасць. У пятніцу адчуеце прыліў сіл, нібы адкрыецца другое дыханне. Скарыстайцеся гэтай магчымасцю і вырашыце назапашаныя праблемы. У выхадныя пастарайцеся надаваць больш часу дзецям.


ШАЛІ. Рашучасць і імклівасць — вось вашыя асноўныя козыры, цягнуць не варта. Паспрабуйце спакойна ўспрыняць інфармацыю не зусім прыемнага зместу. У сераду поспех будзе садзейнічаць тым, хто збіраецца адправіцца ў далёкую паездку. Паспрабуйце сувымяраць сваю сілу і не ціснуць на навакольных аўтарытэтам. У пятніцу варта надаць больш часу сям'і. У выхадныя вам будзе добра ў коле сяброў.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні спатрэбіцца максімальная засяроджанасць на працы, затое можна чакаць значны прыбытак. Смела ўвасабляйце ў жыццё свае мары і фантазіі. У той жа час паспрабуйце заставацца рэалістам і не пераацэньваць сілы і магчымасці. У асабістым жыцці чакаюцца прыемныя змены.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень будзе ўдалы. Зрэшты, паспрабуйце лішні раз не трапляцца на вочы начальству. Цяпер не час для рашучых дзеянняў. Добра было б рэальна разлічыць сілы, перагрузкі могуць неспрыяльна адбіцца на здароўі, асабліва ў сярэдзіне тыдня. Варта засцерагчы сябе ад непатрэбных кантактаў. Надайце сабе больш часу і ўвагі, каб захаваць душэўную раўнавагу.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца штосьці мяняць або ў адносінах з блізкімі, або з калегамі. У панядзелак для ажыццяўлення задумы спатрэбіцца цярпенне і ўменне настаяць на сваім. Аднак важна не дапускаць агрэсіі і злосці. Паспрабуйце змякчаць напал і пераключыце ўвагу навакольных на прыемныя думкі. У другой палове тыдня магчымы нечаканы паварот да лепшага ў партнёрскіх адносінах за кошт з'яўлення новай інфармацыі. Узрасце ваша камунікабельнасць і ўдачлівасць па частцы новых знаёмстваў.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні ў вашых жа інтарэсах выкладаць думкі выразна і лагічна, тады хутка даможацеся паразумення з навакольнымі. Вас чакае кругаварот спраў, у які пасля змушанага перапынку акуняцеся з радасцю. Удасца завязаць цікавыя знаёмствы, атрымаць каштоўную інфармацыю і заключыць выгадны кантракт, і ўсё гэта ў нязмушанай абстаноўцы. У выхадныя адпачывайце, весяліцеся, радуйцеся жыццю.


РЫБЫ. Не дазваляйце карыстацца вашай дабрынёй у карыслівых мэтах, умейце сказаць не, калі гэта неабходна. У сітуацыі, якая склалася, вам вельмі дапамогуць гнуткасць мыслення і ўменне адчуваць суразмоўцу. Не давайце волю пачуццям і эмоцыям пры зносінах са сваякамі, ёсць рызыка разрыву адносін. Сцеражыцеся аўторка, у гэты дзень вашыя таямніцы могуць выплыць вонкі.

Фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.