Вы тут

На сцэне філармоніі і з публікай — народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў адзначыць свой асабісты юбілей


На сцэне філармоніі і з публікай — народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў адзначыць свой асабісты юбілей (ой, няўжо 75?). Неяк непрыкметна прабег час — і вялікая частка яго асабістага жыцця аддадзена Беларусі, куды дырыжор прыехаў упершыню ў 1980-м годзе. Але дзе б ні давялося працаваць пасля, ён усё роўна вяртаўся, уплываючы на музычнае жыццё нашай краіны. 8 кастрычніка ў вялікай зелі Белджяржфіларміоніі прагучыць праграма «Sympho GALA» Дзяржаўнага акадэмічнага аркестра Рэспублікі Беларусь на чале з галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Аляксандрам Анісімавым. Хутчэй за ўсё ахвотных далучыцца да свята будзе шмат: Анісімаў мае багата прыхільнікаў праз сваю харызму і яркі дырыжорскі стыль, што дапамагло яму запаліць творчасцю аркестр. «Народны артыст» у дачыненні да яго — званне абгрунтаванае не толькі з пункту гледжяння ўнёску ў музычную культутру Беларусі, але і праз адчуваенні людзей, якія дзякуючы Анісімаву сталі больш ахвотна наведваць сімфанічныя канцэрты. Давайце нагадаем, асноўныя адметнасці шляху Аляксандра Анісімава да такой папулярнасці


Два «прышэсці» ў Вялікі

Ураджэнец Масквы і выхаванец расійскай музычнай школы ўпершыню паступіў на працу на той час у Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатра оперы і балета Беларусі ў 1980-м годзе і адразу на пасаду галоўнага дырыжора. І гэта не было выпадковасцю: яго ўжо пабачылі ў справе, да таго ж ужо быў досвед працы ў Малым тэатры оперы і балета імя М. Мусаргскага ў Ленінградзе. Сваю кар’еру ў Беларусі ён пачаў у 33 гады і ў нейкім сэнсе здзейсніў сенсацыю, стаўшы самым маладым галоўным дырыжорам у СССР.

Праца ў Мінску мела для яго плён. Бо ў 1989-м годзе ён вярнуўся на пасаду галоўнага дырыжора Вялікага тэатра Беларусі пасля перапынку ў некалькі гадоў (і працаваў да 2003 года). За гэты час ён меў дачыненне да знакавых пастановак. Сярод іх «Курган» і «Майстар і Маргарыта» Яўгена Глебава, «Новая зямля» Юрыя Семенякі. Але адна опера ўтварыла сапраўдны фурор. 

Дзяржаўная прэмія Беларусі

Опера Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха» стала ці не самым галоўным оперным творам у Вялікім тэатры Беларусі, пратрымаўшыся ў афішы ці не 30 гадоў (пакуль не быў абноўлены). Анісімаў далучыўся да працы пасля смерці дырыжора Яраслава Вашчака. Поспех быў нерэальны, і ў 1996 годзе ўжо незалежжная краіна падзякавала за гэты спектакль Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Але калі казаць пра іншыя адзнакі, то праз год Анісімаў атрымаў ордэн Францыска Скарыны. Сапраўды, музычнае асветніцатва — таксама асветніцтва. 

Канцэрт з Мансерат Кабалье

Сенсацыяй для Беларусі стала выступленне сусветнай опернай зоркі Мансерат Кабалье ў Крамлі ў 1995-м годзе. Справа ў тым, што спявачка, калі выбірала дырыжора для гэтага канцэрта спянілася на імені Аляксандра Анісімава. Запрашэнне дырыжора з Беларусі на той час моцна здзівіла аматараў музыкі ў Расіі. А ў Беларусі наадварот — заахвоціла ісці ў тэатр ці на канцэрты. Сам Аляксанд Анісімаў стаў вельмі запатрабаваным дырыжорам, як у Расіі, Еўропе і наогул у розных кропках зямнога шару — супрацоўнічаў з тэатрамі і асобнымі калектывамі, меў высокія адзнакі, нават атрымаў у падарунак дырыжорскую палачку Леанарда Бернстайна ад аркестра Рымскай Акадэміі Санта_Чэчэлія. Напрыклад, у 2005 годзе спектакль Музычнага тэатра Растова-на-Доне «Лэдзі Макбет Мценскага павета», да пастаноўкі якога быў датычны Анісімаў быў узнагароджаны расійскай тэатральнай прэміяй «Залатая маска». А ў 2018 годзе Анісімаў атрымаў расійскую тэатральную прэмію «Легенда».

Аркестр

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь атрымаў штуршок для развіцця з прыходам на пасаду яго кіраўніка Аляксандра Анісімва. Галоўным дырыжорам калектыву ён стаў у 2001-м годзе. Аркеатр загучаў, стаў бліжэй да публікі праз серыю праграм папулярызацыі класікі, эксперыментатарскія праграмы з папулярнымі артыстамі. І, вядома, праз беларускую музыку, якую калектыў прадстаўляе ў канцэртных праграмах — а яе заўсёды хочацца больш. Але пару гадоў з’явіўся дыск з запісамі музыкі беларускіх кампазітараў. Дай бой, каб не апошні.

Ларыса ЦІМОШЫК

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.