Вы тут

Фінал конкурсу «Сям’я года» збярэ 14 кастрычніка лепшыя сем'і рэгіёнаў


У Дзень маці 14 кастрычніка адбудзецца фінал пятага рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года». Мерапрыемства пройдзе ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў, паведамілі з Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


За перамогу будуць змагацца 7 сем’яў — пераможцы Мінскага гарадскога і абласных конкурсаў. Гэта сем’і Ілюшыных — Брэсцкая вобласць, Лаверавых — Віцебская вобласць, Гаўрыльчанка — Гомельская, Міклаш — Гродзенская вобласць, Станкевічаў — Мінская вобласць, сям’я Жураўлёвых — Магілёўская вобласць, Трыкоза — г.Мінск.

У фінале конкурснае заданне будзе ўключаць візітную картку сям’і «Радавод» (сем’і прадставяць гісторыю свайго роду, сямейныя звычаі і традыцыі) і сацыяльна значны праект «Мая Краіна — мая сям’я» (прэзентацыя актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў сям’і, захапленняў, поспехаў і дасягненняў). 

Пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі дзяржорганаў, грамадскіх арганізацый, беларускага шоу-бізнесу. Старшыня — міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Па выніках конкурсных заданняў сем’ям ўручаць дыпломы I, II і III ступені. Уладальніку дыплома I ступені будзе прысвоена ганаровае званне «Сям’я года».

Для пераможцаў фіналу конкурсу ўстаноўлены грашовыя прэміі: для ўзнагароджаных дыпломам I ступені — 75 базавых велічынь, два дыплома II ступені — 35 базавых велічынь; чатыры дыплома III ступені — 20 базавых велічынь. Пры гэтым удзельнікі будуць таксама ўзнагароджаны прызамі і сертыфікатамі ад Мінпрацы і сацабароны, партнёраў і спонсараў конкурсу.

Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пры ўдзеле Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза жанчын.

Рэспубліканскі конкурс «Сям’я года» стартаваў у 2012 годзе. Другі рэспубліканскі конкурс прайшоў у 2014 годзе, трэці — у 2017 годзе, чацвёрты — у 2019 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?