Вы тут

СААЗ: Амаль 1 млрд чалавек пакутуюць на псіхічныя расстройствы


У тым ліку 15 працэнтаў дарослых працаздольнага ўзросту. Штогод тры мільёны чалавек паміраюць у выніку злоўжывання алкаголем, і кожныя 40 секунд адзін чалавек канчае жыццё самагубствам. Самагубства з’яўляецца другой па значнасці прычынай смерці людзей ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.


Фота: pixabay.com

Пачынаючы з 1992 года 10 кастрычніка на планеце адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя. За мінулыя гады было асветлена мноства тэм, якія датычацца псіхічнага здароўя жанчын, дзяцей, барацьбы з самагубствамі, залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў, жорсткасці і гвалту і г. д.

Як падкрэсліваюць спецыялісты, росту захваральнасці спрыяюць інфармацыйныя перагрузкі, палітычныя і эканамічныя катаклізмы, а прадвеснікамі захворванняў з’яўляюцца стрэсы. Паводле ацэнак, дэпрэсія і трывожныя расстройствы штогод прыводзяць да страты 12 мільярдаў рабочых дзён і абыходзяцца сусветнай эканоміцы амаль у 1 трлн долараў ЗША.

Фізічны і псіхічны станы чалавека цесна ўзаемазвязаны. Існуе некалькі правіл для падтрымання здаровага цела і духу: 

  • спорт і правільнае харчаванне. Збалансаваны рацыён і ўмераная фізічная нагрузка — падмурак для «моцных» сасудаў, нервовай сістэмы і моцнага імунітэту. 
  • лыбокі сон не менш за сем-восем гадзін. Ён спрыяе хуткаму аднаўленню арганізма, і, адпаведна, большай устойлівасці да стрэсавых сітуацый.
  • хобі. Неаднаразова даказана, што занятак любімай справай прымушае арганізм вылучаць «гармон радасці».
  • стасункі з цікавымі і пазітыўнымі людзьмі. Станоўча настроены чалавек зараджае навакольных добрай, якаснай энергіяй, сілкуючы і сябе, і іншых. 
  • уменне і магчымасць выказаць усё, што на душы. Назапашаныя з году ў год крыўды, недасказанасць, неразуменне і стрэс могуць выліцца ў сур’ёзныя псіхічныя расстройствы, наступствы якіх могуць стаць незваротнымі.
  • трэба жыць «сапраўдным часам». Не варта жыць мінулым — яго не вярнуць. Не трэба жыць і будучыняй — яе яшчэ няма, і ніхто не ведае, якой яна будзе... Сапраўднае — вось тое, ад чаго трэба атрымліваць асалоду ў поўнай ступені. 
  • аказанне дапамогі. Міласэрнасць робіць чалавека чалавекам. Дарыце сябрам, родным і блізкім, нават незнаёмым людзям дабрыню, парады, рэальную дапамогу. Вы атрымаеце ў адказ падзяку. А падзяка — гэта пазітыўныя эмоцыі.

Псіхіятрычную дапамогу ў сістэме аховы здароўя рэспублікі ажыццяўляюць арганізацыі аховы здароўя, звязаныя з аховай псіхічнага здароўя. Ва ўсіх абласцях і ў Мінску створана і функцыянуе кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па «тэлефону даверу». Такая дапамога аказваецца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў галіне псіхалогіі бясплатна і ананімна.

Нумары тэлефонаў службы экстраннай псіхалагічнай дапамогі у Рэспубліцы Беларусь:

Брэсцкая вобласць:

  • Брэст, тэл. 8 (0162) 25 57 27 (кругласутачна);

Віцебская вобласць:

  • Віцебск, тэл. 8 (0212) 61 60 60 (кругласутачна);

Гомельская вобласць:

  • Гомель, тэл. 8 (0232 ) 31 51 61(кругласутачна);

Гродзенская вобласць:

  • тэл.: 8 (0152) 39 83 31, (кругласутачна), 8 (0152) 39 83 28 (кругласутачна);

Магілёўская вобласць:

  • г. Магілёў, тэл. 8 (0222) 71 11 61 (кругласутачна);

Мінск:

  • для дарослых, тэл.: 8 (017) 352 44 44 (кругласутачна), 8 (017) 304 43 70 (кругласутачна);
  • для дзяцей, тэл. 8 (017) 263 03 03 (кругласутачна);

Мінская вобласць:

  • тэл.: 8 (017) 270 24 01 (кругласутачна), 8 (029) 899 04 01 (кругласутачна);

Рэспубліканская «дзіцячая тэлефонная лінія»:

  • тэл. 8 (801) 100 16 11 (кругласутачна).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.