Вы тут

Учора — абітурыент, а сёння — рэпетытар?


Студэнт БДУ заснаваў Цэнтр анлайн-рэпетытарства «Edme.by», у якім працуюць... студэнты. Аўтар праекта — трэцякурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Траццякоў.


Унікальнасць яго ідэі ў тым, што ў якасці рэпетытараў выступаюць студэнты беларускіх ВНУ. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія пры паступленні набралі высокія балы, а таксама пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і алімпіяд. Аднак, каб стаць часткай выкладчыцкай каманды, трэба прайсці сумоўе і выпрабавальны тэрмін. Сёння ў анлайн-цэнтры працуе каля 20 спецыялістаў па 11 вучэбных прадметах: гэта матэматыка, руская, беларуская і англійская мовы, хімія, фізіка, грамадазнаўства, біялогія, інфарматыка, гісторыя і інш.

«Адна з мэт «Edme.by» — дапамагчы студэнтам у працаўладкаванні, а таксама развіцці практычных навыкаў выкладчыцкай дзейнасці», — падкрэслівае заснавальнік праекта.

Анлайн-рэпетытары дапамагаюць школьнікам малодшых, сярэдніх і старшых класаў папоўніць прабелы ў ведах і падрыхтавацца да іспытаў для паступлення ў ВНУ. Заняткі арганізоўваюцца на пляцоўках Zoom і Skype. Кожны ўрок праходзіць па індывідуальна падабранай праграме і методыцы навучання. Каб адсачыць прагрэс, праводзяцца прамежкавае і выніковае тэсціраванні. На сайце «Edme.by» (https://edme.by) у асабістым кабінеце навучэнца можна ўбачыць падрабязную справаздачу яго паспяховасці.

У далейшых планах кіраўніка праекта — пашырыць лінейку прадметаў і павялічыць выкладчыцкую каманду, каб дапамагчы яшчэ большай колькасці дзяцей у засваенні школьных прадметаў і навучальных праграм.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.