Вы тут

Дзяржстандарт агучыў прыярытэтныя напрамкі развіцця


Электратранспарт, смарт-індустрыя і энергаэфектыўныя тэхналогіі. Менавіта гэтыя напрамкі будзе падтрымліваць Камітэт па стандартызацыі ў першую чаргу.


Гэта адзначыла начальнік упраўлення тэхнічнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аксана Грышкевіч. Па яе словах, у праект плана дзяржстандартызацыі на 2023 год уключана больш за 300 тэм.

«У 2022 годзе зацверджана каля 500 дзяржаўных стандартаў і змяненняў у дзеючыя стандарты. Звыш 70 % з іх гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі, што спрыяе прымяненню прызнаных у свеце тэхнічных рашэнняў, ліквідацыі тэхнічных бар’ераў, росту экспартных магчымасцяў», — сказала Аксана Грышкевіч.

Па яе словах, прыярытэт аддаецца такім напрамкам, як электратранспарт, смарт-індустрыя, энергаэфектыўныя тэхналогіі. У цэлым стандартызацыя падтрымлівае тыя галіны, якія ўносяць свой уклад у ВУП краіны. У сацыяльным сектары ўпор робіцца на стварэнні даступнага асяроддзя для грамадзян. Важным напрамкам таксама з’яўляецца скарачэнне адходаў, якія нельга перапрацаваць. Праводзіцца комплекс работ па стандартызацыі ў сувязі са змяненнем заканадаўства ў галіне бяспекі дарожнага руху і забеспячэнні адзінства вымярэнняў.

У цяперашні час у работах па стандартызацыі быў зроблены акцэнт на распрацоўцы ДАСТаў як асноўным інструменце выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС, нарматыўнай аснове для поўнамаштабнага запуску сумесных праектаў па вытворчасці прадукцыі, якія рэалізуюцца ў СНД і ЕАЭС, напрыклад, электробусаў.

Акрамя гэтага, штогод праводзіцца работа па ацэнцы навукова-тэхнічнага ўзроўню фонду дзеючых стандартаў, пасля чаго прымаецца рашэнне аб унясенні ў іх змяненняў або адмене. Сёлета адменена больш за 260 стандартаў, патрабаванні якіх перасталі быць актуальнымі.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі падрыхтаваў праект плана дзяржаўнай стандартызацыі на 2023 год. У яго на сённяшні момант уключана 337 тэм.

Сяргей КУРКАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».