Вы тут

Крупко правёў прыём грамадзян у Жлобіне


Якасць камунальных паслуг і падтапленне домаўладанняў. Звароты па гэтых і іншых пытаннях адрасавалі старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко падчас прыёму грамадзян ў Жлобіне. Па дапамогу да кіраўніка рэгіёну звярнуліся жыхары Жлобінскага, Рагачоўскага і Светлагорскага раёнаў.


Пытанне падтаплення дамоў і ўчасткаў на вуліцах Беларуская і Матросава агучылі дзве жыхаркі Жлобіна.

— Так, калі раней пасля снежных зім вясной ў гародзе была вада, яна хутка сыходзіла. Мы самі заўсёды спраўляліся, нікуды не звярталіся. Але потым вуліцу сталі падсыпаць, паднімаць. І цяпер мы, атрымліваецца, жывём у ямах, — распавяла адна з заяўніц.

Становішча абвастраецца, калі ідуць моцныя дажджы. Пры падтапленнях камунальныя службы адпампоўваюць ваду, аднак праблема застаецца. Губернатар прапанаваў некалькі рашэнняў: выкапаць канавы, заасфальтаваць вуліцу і ўсталяваць бардзюр для сцёку вады, уладкаваць адкрытую ліўнёўку. Старшыня Гомельскага аблвыканкама паабяцаў, што з жыхарамі дамоў сустрэнуцца спецыялісты адказных службаў, прапрацуюць варыянты і знойдуць рашэнне.

Яшчэ адна жыхарка Жлобіна мае прэтэнзіі да КЖУП «Уніком». Яна лічыць, што спецыялістам арганізацыі не хапіла аператыўнасці работы. Справа ў тым, што жанчына ў верасні звярнулася ў службу 115 і паскардзілася, што ў доме прарвала ліўнёўку, пад’езд залівае. Між тым, аварыйная брыгада ў той момант працавала па іншым адрасе і прыехала да заяўніцы пасля завяршэння работ па папярэднім выкліку.

— Цечу ліквідавалі, — паведамила жанчына. — Але засталося смецце, столь не затынкавалі. Да таго ж, можа, трэба стварыць дадатковую аварыйную брыгаду, асабліва на выпадак складаных пагодных умоў?

— За наступны тыдзень навядзіце поўны парадак, — даручыў камунальным службам Іван Крупко. — дарэчы, штат брыгад зацверджаны. Мы вывучым, як яны працуюць, як укамплектаваны.

Жлабінчанку Наталлю Уладзіміраўну раённае ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне зняла з уліку беспрацоўных грамадзян. З такім рашэннем жанчына катэгарычна не згодная, паколькі ў яе ёсць група інваліднасці, падабраць патрэбную працу з захворваннямі няпроста. Як растлумачылі прадстаўнікі сацабароны, заяўніцу па законе былі абавязаны зняць з уліку, паколькі ад прапанаваных вакансій яна адмаўляецца, у тым ліку пасля перападрыхтоўкі.

Іван Крупко прыняў рашэнне: ён асабіста праверыць аб’ектыўнасць здымання грамадзянкі з уліку.

Жыхар Рагачова не ўпэўнены ў законнасці адкрыцця аўтамыйкі недалёка ад яго дома. З яго слоў, на аб’екце выкарыстоўваюць хімічныя сродкі, якія негатыўна ўплываюць на здароўе. Ён лічыць, што мыйка пабудавана самавольна, паслугамі карыстаюцца грузавыя аўтамабілі, хоць па санітарных нормах адкрывалі яе для легкавых. Губернатар даў даручэнне правесці праверку і дадатковыя экспертызы. Эколагі, санслужба, іншыя спецыялісты правядуць маніторынг работы аўтамыйкі.

Абмяркоўваліся на прыёме і іншыя тэмы. Па кожнай дадзены канкрэтныя даручэнні.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».