Вы тут

Дарогі ААТ «ДБТ № 3» атрымліваюцца якаснымі і бяспечнымі


У тым, што дарогі ААТ «ДБТ № 3» атрымліваюцца якаснымі і бяспечнымі, ёсць і яго заслуга. У будаўнічым працэсе геадэзічнай службе аддаецца шмат увагі. Трэба нанесці разметку, зверыць дарожныя параметры — работа вельмі тонкая і адказная. Галоўны геадэзіст ААТ «ДБТ № 3» Яўген Корань працуе на прадпрыемстве з 2008 года пасля заканчэння Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Спецыяльнасць, якую ён там вывучаў, — менавіта «Аўтамабільныя дарогі». Паспеў зарэкамендаваць сябе на прадпрыемстве як высакакласны спецыяліст. Два гады таму яго працоўная дзейнасць была адзначана Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый. Сучасныя геадэзічныя работы вядуцца з прымяненнем высокіх тэхналогій і праграмнага забеспячэння. Раней прыходзілася карыстацца рулеткамі, нівелірамі, сёння ж у руках спецыяліста інавацыйная тэхніка — планшэт і спадарожнікавы GNSS-прыёмнік. Разумнае геадэзічнае абсталяванне аналізуе і апрацоўвае вымярэнні, што на парадак спрашчае работу. З яго дапамогай узрастае прадукцыйнасць працы і дакладнасць работ.


— Вельмі зручна і надзейна, — адзначае Яўген Корань. Менавіта так можна ахарактарызаваць і кальцавую дарогу, у будаўніцтве якой ён бярэ ўдзел. На прадпрыемстве Яўген узначальвае геадэзічную службу з сямі чалавек. Усе яны задзейнічаны на ўзвядзенні розных аб'ектаў у Беларусі і Расіі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Будаўніцтва па спадарожніку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».