Вы тут

Аляксандр Жук абраны старшынёй Беларускага педагагічнага таварыства


Сёння на базе Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбыўся справаздачна-выбарны з’езд грамадскага аб’яднання «Беларускае педагагічнае таварыства» і ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пяцідзесяцігоддзю дзейнасці прафесійнага аб’яднання педагогаў. 


Рэспубліканскае педагагічнае таварыства было створана ў Беларусі ў 1972 годзе. У пачатку 1990-х гадоў у сувязі з дзяржаўным пераўладкаваннем Таварыства стала самастойным грамадскім аб’яднаннем педагогаў рэспублікі. Цяпер зарэгістраванымі членамі арганізацыі з’яўляюцца каля 1000 педагогаў.

У аснове дзейнасці Беларускага педагагічнага таварыства — павышэнне прэстыжу прафесіі педагога, распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, умацаванне сувязі педагагічнай навукі з практыкай, садзейнічанне прафесійным стасункам.

За час свайго існавання грамадскае аб’яднанне стала прафесійнай пляцоўкай для абмеркавання самых актуальных пытанняў адукацыйнай практыкі на ўсіх узроўнях адукацыі.

Да ўдзельнікаў і гасцей урачыстага мерапрыемства звярнўся міністр адукацыі Андрэй Іванец. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што юбілейнае мерапрыемства мае асаблівае значэнне для ўсёй педагагічнай грамадскасці нашай краіны: «Усе гэтыя гады мы прайшлі разам. У кожным рэгіёне нашай рэспублікі, вобласці, горадзе, раёне актыўна працавалі педагогі-навукоўцы, настаўнікі-практыкі, яны ўзнімалі важныя праблемы развіцця сучаснай педагагічнай навукі і практыкі, распаўсюджвалі эфектыўны педагагічны вопыт...»

На справаздачна-выбарным з’ездзе ішла размова аб неабходнасці ўзмацніць ролю рэгіянальных адукацыйных сістэм, якія стаяць ля самых вытокаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, непасрэдна бачаць кожнага вучня і настаўніка. Грамадскае аб’яднанне павінна выбудаваць сістэму работы з самага першага ўзроўню, рэгіянальнага, стварыць своеасаблівую «педагагічную вертыкаль»: уключыць у сваю структуру рэспубліканскія саветы кіраўнікоў устаноў адукацыі (дашкольнай, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі).

Гэта дасць магчымасць аператыўна абмяркоўваць на экспертным узроўні надзённыя праблемы і пытанні сістэмы адукацыі, даць прафесійную ацэнку прапанаваным канцэпцыям і дзяржаўным праграмам, тым самым будзе забяспечана прасоўванне нацыянальных ідэй і каштоўнасцяў, эфектыўная рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі.

Асноўны акцэнт павінен быць зроблены на выхаваўчую работу на ўсіх узроўнях адукацыі.

— Педагог павінен знайсці падыходы да кожнага вучня ва ўмовах, якія імкліва змяняюцца, — падзяліўся сваім меркаваннем з журналістамі міністр адукацыі Андрэй Іванец. — Адным з выклікаў, які стаіць перад настаўнікам, з’яўляецца імклівае назапашванне новых ведаў па розных прадметных галінах. Сучасная моладзь — іншага склада, яна перайшла ў лічбавую прастору. Я лічу, што калі настаўнік і вучань будуць размаўляць на адной мове і будуць разумець адзін аднаго, то мы зможам не толькі трансляваць і даносіць веды, якімі павінен валодаць наш вучань, але і выхаваем асобу, якую мы хочам бачыць сёння ў грамадстве і дзяржаве. 

Паводле яго слоў, бесперапыннае павышэнне кваліфікацыі беларускіх педагогаў з’яўляецца неад’емнай часткай развіцця іх прафесіяналізму. Сёння педагагічная дзейнасць і асоба педагога маюць найважнейшае значэнне для нашай краіны. 

«Самая галоўная задача — не проста абмен меркаваннямі, а выпрацоўка рашэнняў па найбольш важных, найбольш вострых дыскусійных пытаннях развіцця сістэмы адукацыі для таго, каб мы маглі прымаць насамрэч вывераныя і ўзважаныя рашэнні, якія будуць перспектыўныя ў будучыні. І тады мы атрымаем не проста адукаванае пакаленне, а пакаленне, выхаванае на нашых духоўна-маральных каштоўнасцях. Я веру, што Беларускае педагагічнае таварыства годна справіцца з ускладзенымі на яго задачамі, захоўваючы традыцыі паўвекавой работы, і рухаючыся да новых, перспектыўных мэт на карысць развіцця нашай краіны», — падсумаваў міністр адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».