Можа з’явіцца моцнае жаданне змяніць сваё жыццё. Гэта будзе альбо добраахвотна, альбо пэўныя падзеі прымусяць вас прайсці трансфармацыю. У лістападзе будзеце вельмі адчувальныя і ўважлівыя да навакольных, адносіны набудуць для вас новыя грані. Смела можна разлічваць на падтрымку іншых людзей. Магчымая паездка за мяжу. Карысная фізічная актыўнасць.
Гэта перыяд, калі варта працаваць над адносінамі ў пары. Перыяд пераходу адносін на новы эмацыянальны ўзровень. Вам спатрэбіцца ўменне дамаўляцца з іншымі людзьмі. Блізкія будуць чакаць падтрымкі і дапамогі, але шмат будуць рабіць і для вас. Будзе павышана працаздольнасць і вытрымка. Пазбягайце ператамлення і моцных нагрузак.
Давядзецца сур’ёзна ўзяцца за працу. Вельмі важна будзе адчуваць сябе карысным, ведаць, што ў вас маюць патрэбу, і што на вас можна разлічваць. Будзеце асабліва адчувальныя да любой крытыкі ў ваш адрас. Давядзецца выконваць шмат дробнай і досыць нуднай працы. Пазбягайце канфліктаў з партнёрам. Ваша фізічная актыўнасць будзе зашкальваць. Не варта дзейнічаць занадта імпульсіўна, добра думайце аб наступствах перад новымі стартамі. Ёсць рызыка запаленчых захворванняў, беражыце здароўе!
РАК
Надыходзіць час прыемных сюрпрызаў і весялосці. Можаце дазволіць сабе расслабіцца і не перажываць. Сусвет дапаможа заставацца ў бяспецы. Можна заняцца творчай дзейнасцю. Добра бавіць час з дзецьмі. Лёгка будуць давацца любыя віды інтэлектуальнай работы. Можаце паддавацца раптоўным страхам і трывожнасці, аднак гэта будуць кароткачасовыя парывы. Ёсць верагоднасць адчуць стомленасць і апатыю ў канцы месяца. Надайце ўвагу здароўю, прымайце вітаміны і харчуйцеся паўнавартасна.
Увага будзе засяроджана на сямейных справах. Добра ўзяць водпуск і пабыць разам з сям’ёй. Важна надаць час блізкім. Будзеце ствараць утульнасць і бяспеку ў сваім жыллі. Можа ўзнікнуць жаданне адзіноты. Спрыяльны перыяд пагасіць усе канфлікты, праводзіць больш часу з партнёрам і дзецьмі. Могуць з’явіцца новыя мары, можа змяніцца праца. Пажадана больш часу надаваць адпачынку.
Будзьце актыўныя ў стасунках і камунікацыі. У вас з’явіцца мноства розных ідэй з любой нагоды. Вашы думкі будуць заняты мноствам пытанняў, пастаянна пераскокваючы з адной тэмы на другую. З’явіцца асаблівая патрэба ў камфорце. Не забывайце сачыць за сваім харчаваннем і сцеражыцеся ператамленняў.
ШАЛІ
Займіцеся пераацэнкай сваіх каштоўнасцяў. Доўгі час вы перабольшвалі значэнне матэрыяльнага ў жыцці. Сітуацыя можа прымусіць вас зірнуць больш у бок духоўнасці і нематэрыяльных каштоўнасцяў. Асцярожна з фінансамі, ёсць рызыка залезці ў доўг. Пазбягайце марнатраўнасці і не здзяйсняйце імпульсіўных пакупак. Вашы паводзіны могуць выклікаць незадаволенасць з боку партнёра. Вашы паводзіны ў апошні час маглі здацца ўсім эгацэнтрычнымі. Варта памятаць пра тых, хто дапамагаў вам у складаны час. Верагодныя праблемы са здароўем.
У вас атрымаецца тое, што не ўдавалася раней. З’явіцца жаданне заняцца сваёй знешнасцю: новая прычоска, рэчы, нават змена іміджу. Ёсць верагоднасць пайсці на сумоўі, пазнаёміцца з новымі людзьмі. У любой спрэчцы зможаце абараніць свой пункт гледжання. Месяц абяцае быць даволі паспяховым і нават прымножыць дастатак. Не варта рызыкаваць і прымаць удзел у экстрэмальных відах спорту.
З’явіцца жаданне зірнуць углыб сябе і аналізаваць свае пачуцці, адчуванні. Пачніце дапамагаць іншым, займіцеся дабрачыннасцю. Можаце перабольшваць усё, што адбываецца з вамі, паспрабуйце не прымаць паспешных рашэнняў і не мяняць нічога ў сваім жыцці рэзка. Вы схільныя высмоктваць трагедыю літаральна з пальца. Сцеражыцеся захворванняў кішэчніка і прытрымлівайцеся дыеты.
Чакаецца шмат стасункаў з сябрамі, давядзецца арганізоўваць творчыя, калектыўныя праекты. Побач будзе шмат аднадумцаў і людзей, гатовых прыйсці на дапамогу. Аднак прыслухоўвайцеся да ўнутранага голасу, бо канкурэнты і нядобразычліўцы могуць актывавацца ў любы момант. У вас могуць з’явіцца моцныя пачуцці, аднак не захочаце іх афішаваць. Надайце ўвагу свайму здароўю. Асабліва гэта датычыцца органаў ЖКТ, печані і падстраўнікавай залозы.
ВАДАЛІЎ
Варта засяродзіцца на сабе. З’явіцца запатрабаванне ў самасцвярджэнні, будзе вельмі неабходны рост ва ўсіх сферах жыцця. Вас чакае вялікая колькасць сустрэч з людзьмі, якія дапамогуць рушыць наперад у вашых справах. Беражыце адносіны з партнёрам і падтрымлівайце адно аднаго. Не варта змяншаць фізічную актыўнасць. Прытрымлівайцеся ўмеранасці ў ежы і сачыце за сваёй вагай.
Можаце па-новаму зірнуць на свет і магчымасці ў ім. Будзе магчымасць паглыбіць свае веды і пайсці вучыцца. Верагодныя падарожжы ці пераезд за мяжу, праца ў новай сферы. Вам нельга стаяць на месцы, неабходна працаваць і развівацца. «Утульнае балотца» супрацьпаказана ў лістападзе асабліва. Не ўжывайце цяжкую і тлустую ежу, паспрабуйце зрабіць пару дзён разгрузкі.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.