Вы тут

«Мы з вамі адказны за фарміраванне прававога поля»


З 24 кастрычніка па 2 лістапада ўключна на Прававым форуме Беларусі праводзіцца грамадскае абмеркаванне праекта Закона «Аб Усебеларускім народным сходзе». Згодна з законапраектам, Усебеларускі народны сход (УНС) з’яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, што забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.


Зараз па ўсёй краіне праходзіць абмеркаванне праекта ў працоўных калектывах, на Віцебшчыне да гэтай работы актыўна падключыліся прафсаюзы. Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Алена Гарнак сустрэлася з калектывам ААТ «Віцебскаблаўтатранс». Алена Дзмітрыеўна расказала пра гістарычныя карані Усебеларускага народнага сходу, прынцыпы яго фарміравання, паўнамоцтвы і функцыі органа народаўладдзя. Размова атрымалася цікавай і змястоўнай. Працаўнікі прадпрыемства разумеюць усю важнасць вынесенага на абмеркаванне законапраекта, таму актыўна ўключыліся ў абмеркаванне: абменьваліся меркаваннямі, выказвалі свае прапановы і задавалі пытанні, якія іх цікавілі.

— У нашай краіне склалася практыка публічнага абмеркавання найважнейшых заканадаўчых актаў, ініцыятыў, якія закранаюць розныя аспекты жыцця краіны. Нагляднымі прыкладамі з’яўляюцца вопыт абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю ў пачатку гэтага года, работа дыялогавых пляцовак, круглых сталоў у папярэдні перыяд наглядна паказалі, што такія формы работы запатрабаваны і выклікаюць жывы водгук у людзей. Члены працоўных калектываў, проста грамадзяне Беларусі адчуваюць дачыненне да прыняцця рашэнняў, якія вызначаюць напрамкі далейшага развіцця нашай краіны. Такім чынам, інстытут грамадскага абмеркавання новаўвядзенняў сам па сабе з’яўляецца прыкладам прамой дэмакратыі, — падвяла вынікі сустрэчы Алена Гарнак.

З маладымі спецыялістамі Віцебскага раёна, якія толькі пачынаюць свой працоўны шлях у паўночным рэгіёне, — а іх сёлета 108 чалавек, — сустрэліся Член Савета Рэспублікі, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Алена Няфёдава.

«Зараз надышоў момант, калі мы з вамі становімся адказнымі за фарміраванне прававога поля, у межах якога мы будзем жыць і развівацца. УНС павінен забяспечыць стратэгію развіцця нашага грамадства для таго, каб кожны з нас быў упэўнены ў сваёй будучыні, каб склалася разуменне, што праца і стварэнне матэрыяльных даброт — гэта носьбіт нашага дабрабыту», — адзначыў Юрый Мікалаевіч.

Спікер падкрэсліў, што ў склад народнага сходу акрамя Прэзідэнта, прадстаўнікоў заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады і дэпутатаў нездарма ўваходзяць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці — каля 400 чалавек. Сярод іх павінны быць і маладыя людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, лепшыя ў сваіх калектывах. Малады чалавек становіцца дарослым, калі ў сваёй свядомасці можа несці сацыяльную адказнасць за сябе, сваіх блізкіх, прадпрыемства, працоўную сферу і ўвогуле за краіну і народ. Гэтыя людзі павінны быць прадстаўлены на Усебеларускім народным сходзе, як і выдатныя члены працоўных калектываў, як і ветэраны, якія сваімі дасягненнямі заслужылі грамадскі аўтарытэт, як і самая адказная палова чалавецтва — жанчыны. І калі гэта грамадства будзе прадстаўлена разам з тымі, хто ў бягучы момант можа прымаць рашэнні, тады стратэгія развіцця і адзінства дзяржавы, агульныя погляды на будучыню ўмацуюць нашу дэмакратычную мадэль.

Алена Няфёдава падкрэсліла адказнасць кожнага грамадзяніна за будучыню краіны. Для рэалізацыі прафесійнага, творчага патэнцыялу маладых спецыялістаў у Беларусі створаны ўсе ўмовы, неабходна ў поўнай меры іх выкарыстаць. «Кожны з вас сёння датычны да важнага этапу ў развіцці дзяржавы, мы павінны несці адказнасць за свой выбар. Вам прадастаўляюць пляцоўку для зносін, абмеркавання жыццёва важных агульных пытанняў, дзе руку дапамогі працягнуць аўтарытэтныя калегі», — заключыла Алена Васільеўна.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».