Вы тут

Ці павысяць у 2023 годзе падатак на адну кватэру, распавялі ў МПЗ


У Міністэрстве падаткаў і збораў растлумачылі, ці будзе ў 2023 годзе павышэнне падатку на адну кватэру і на колькі, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Андрэй Кавалеўскі нядаўна распавёў аб тэрмінах, спосабах выплаты транспартнага падатку за 2021 год, а таксама падатку на нерухомасць і зямельнага падатку за 2022 год. Акрамя гэтага, ён закрануў пытанне магчымых змяненняў у 2023 годзе. У Міністэрстве ўдакладнілі, што змены адбываюцца штогод — пераглядаюцца (у межах узроўню інфляцыі) памеры льгот, вылікаў і іншыя паказчыкі, устаноўленыя ў рублёвым выражэнні.

Андрэй Кавалеўскі таксама адзначыў, што законапраектам, якія прадугледжваюць змяненне Падатковага кодэкса, на 2023 год закладзена нязначнае павелічэнне (на 10%) памеру разліковага кошту аднаго квадратнага метра жылля. «Сёння гэты памер складае Br810 і ў некалькі разоў менш рынкавага кошту, — растлумачылі ў МПЗ. — Пры разліковым кошце Br810 за кв.м жылля падатак за кватэру плошчай 48,2 кв. м за 2022 год складзе Br39,04. У выпадку павелічэння разліковага кошту на 10% (г.зн. складзе Br891) падатак за такую ж кватэру за 2023 год, які трэба будзе выплаціць у 2024 годзе, складзе Br42,95».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?