Вы тут

Прэзідэнцкі спартыўны клуб запускае новы рэспубліканскі праект


У гэтую гульню кожны чалавек у сваім жыцці гуляў, хаця б аднойчы — на школьных уроках фізкультуры, на пляжы, на прыродзе. Валейбол сёння з’яўляецца другім па папулярнасці відам спорту ў свеце, саступаючы толькі футболу. Валейбол — менш траўмабяспечная гульня ў параўнанні з футболам, хакеем, баскетболам, іншымі кантактнымі відамі спорту. Большасць валейбалістаў скачуць у сярэднім 250 разоў за матч і прабягаюць адлегласць у 750 метраў, таму ў прафесіяналаў вельмі развіты мышцы ног. Дадзены від спорт трэніруе ўсе віды мышцаў. Прэзідэнцкі спартыўны клуб пры садзейнічанні Беларускай федэрацыі валейбола, Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства адукацыі вырашылі аб’яднаць усіх аматараў валейболу. І з 1 лістапада запусціла рэспубліканскі сацыяльны праект «Супер лібера».


Удзельнікам праекта могуць стаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь асобна ў чатырох узроставых групах сярод хлопчыкаў (юнакоў, мужчын) і дзяўчынак (дзяўчат, жанчын):

  • дзеці: 2013 года нараджэння і маладзей;
  • падлеткі: ад 2005 да 2012 гадоў нараджэння;
  • дарослыя: ад 1963 да 2004 гадоў нараджэння;
  • пажылыя: 1962 г.н. і старэйшыя.

Патрабаванні для ўдзельнікаў нескладаныя і цікавыя. Неабходна:

  • выканаць практыкаванне «бесперапынныя перадачы мяча па чарзе дзвюма рукамі зверху (верхняя перадача) і дзвюма рукамі знізу (ніжняя перадача) працягласцю ад 30 секунд да адной хвіліны»;
  • у перыяд з 01.11.2022 па 30.04.2023 апублікаваць толькі адно відэа з выкананнем вышэйназванага практыкавання ў выглядзе паста ў сваім акаўнце «Instagram»;
  • быць падпісаным на акаўнт Прэзідэнцкага спартыўнага клуба @sportclub.by у сацыяльнай сетцы «Instagram»;
  • у апублікаваным пасце адзначыць акаўнт @sportclub.by;
  • паставіць хэштэг #суперлібера2023;
  • падпісаць відэа (напрыклад: Іваноў Іван, 1990 г.н., г. Слонім, 97 перадач);
  • на час правядзення праекта акаўнт удзельніка павінен быць адчынены.

Пераможца праекта вызначаецца праз падлік максімальнай колькасці перадач мяча ў кожнай з чатырох узроставых груп. Пры роўнай колькасці перадач мяча ў двух і больш удзельнікаў пераможца праекту вызначаецца па больш ранняй даце публікацыі адпаведнага відэа. Пераможца праекта ў кожнай узроставай групе ўзнагароджваецца каштоўным прызам — тэлефонам iPhone 14.

Узнагароджанне пераможцаў праекта адбудзецца на цырымоніі закрыцця рэспубліканскіх спаборніцтваў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі «Мяч над сеткай», якая пройдзе ў маі 2023 г. у Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».