Вы тут

Дзень БДПУ прайшоў у Нацыянальным цэнтры «Зубраня»


У госці да ўдзельнікаў профільнай змены «На шляху да прызначэння, або Першыя педагагічныя пробы» завітала прадстаўнічая дэлегацыя галоўнай педагагічнай ВНУ краіны.


Для навучэнцаў педкласаў была арганізаваны дыялогавая пляцоўка «Прафесія педагога — правільны выбар» з рэктарам БДПУ, прафесарам Аляксандрам Жуком

— Сёння, як і ва ўсе часы, педагог — гэта майстар, здольны навучыць сваіх падапечных знаходзіць патрэбныя веды ў бязмежным акіяне сучасных навук. Агульная эрудыцыя педагога, яго адукаванасць і жаданне развівацца заўсёды высока цэняцца вучнямі. У сучасным інфармацыйным грамадстве неабходныя іншыя формы работы з навучэнцамі, адпаведна роля настаўніка ўзрастае неймаверна. Сучасны педагог — гэта асоба, за якой ідуць яго вучні, — падкрэсліў у сваім звароце да старшакласнікаў Аляксандр Жук. — Мне прыемна адзначыць, што ўсё больш маладых людзей лічаць перспектыўнай і ганаровай прафесію настаўніка. Вынікі прыёмнай кампаніі апошніх пяці гадоў пацвярджаюць, што прэстыж педагагічнай прафесіі ў нашым грамадстве расце.

Так, падчас уступнай кампаніі бягучага года ў прыемную камісію БДПУ было пададзена 2660 заяў ад абітурыентаў. На дзённую бюджэтную форму залічылі 885 абітурыентаў: з іх выпускнікоў педкласаў — 184 (што склала больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці), 164 медаліста і ўладальніка дыплома аб заканчэнні сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы з адзнакай, 236 выпускніка ліцэяў і гімназій. 

На некаторыя спецыяльнасці конкурс склаў 4-5 чалавек на месца. У сярэднім па ўсіх спецыяльнасцях конкурс быў больш як 2 чалавека на месца. Каля 20 працэнтаў абітурыентаў, якія паступалі па агульнаму конкурсу, маюць 300 і больш балаў. Пры гэтым самыя вялікія наборы на «бюджэт» былі на факультэтах дашкольнай адукацыі (275 чалавек), пачатковай адукацыі (180 чалавек) і ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі (175 чалавек).

Традыцыйна большасць нашых абітурыентаў — гэта выпускнікі ўстаноў адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. У гэтым годзе іх доля склала амаль дзве трэці. З іншых рэгіёнаў краіны паступіла прыкладна па 10 працэнтаў ад кожнай вобласці.

Я ўпэўнены, што сярод вас знойдуцца тыя, хто знаёмы з нашымі слоганамі «БДПУ: будучыня пачынаецца тут!» , «БДПУ: вялікая справа для дастойных людзей», «БДПУ: навучайся з «Лепшымі сябрамі»! і «Хопіць марыць — прыйшоў час паступаць!»

Аляксандр Жук назваў дзесяць асноўных прычын, чаму абітурыенты выбіраюць БДПУ: 

— Па першае, наш універсітэт знаходзіцца ў самым сэрцы краіны — на галоўнай плошчы Мінска ў акружэнні не менш важных «суседзяў» — Дома ўрада і Мінгарвыканкама. Каля ўваходу ўсіх вітае скульптурная кампазіцыя «Настаўніца першая мая», устаноўленая тут да 100-годдзя ўніверсітэта як сімвал важнасці педагагічнай прафесіі і ўдзячнасці сваім настаўнікам. Такога спалучэння — скульптура настаўніцы на галоўнай плошчы краіны — няма ні ў адным горадзе свету!

Па—другое, наш універсітэт — элітны. Дыплом БДПУ — адзін з найпрэстыжнейшых на адукацыйнай прасторы СНД, а яго выпускнікі заўсёды ацэнены па заслугах. Многія вядомая педагогі, дзеячы культуры, мастацтва, навукі, органаў дзяржаўнага кіравання ў свой час былі студэнтамі менавіта нашага ўніверсітэта.

Па трэцяе, наша ВНУ — шматпрофільная. У складзе БДПУ — 9 факультэтаў, 3 інстытута, 41 кафедра, некалькі вучэбных, навуковых і адукацыйных цэнтраў. Падрыхтоўка вядзецца па 29 спецыяльнасцях на першай ступені вышэйшай адукацыі і па шасці спецыяльнасцях і 16 прафілізацыях — на другой. Прэстыж універсітэта забяспечвае высокапрафесійная каманда выкладчыкаў. Гэта сур’ёзныя вучоныя — 40 дактароў і 312 кандыдатаў навук, вядомыя педагогі- практыкі.

Працягваючы пералічваць «плюсы» навучання ў БДПУ, рэктар згадаў яго сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, інтэрнацыянальнасць (зараз тут навучаюцца 1150 замежных грамадзян і слухачоў з 22 краін блізкага і далёкага замежжа), развітую спартыўную інфраструктуру. Ва ўніверсітэце ёсць свой стадыён, выдатны басейн, тры спартыўныя і сем трэнажорных залаў. У ВНУ працуюць і навучаюцца 45 майстроў і 50 кандыдатаў у майстры спорта, члены нацыянальных зборных Рэспублікі Беларусь. 

— Наш універсітэт — вельмі творчы, — кажа Аляксандр Жук. — Калі вы паступіце вучыцца да нас, то зможаце рэалізаваць усе свае творчыя амбіцыі. У ВНУ дзейнічаюць больш як сто клубных фарміраванняў. Вы зможаце займацца сваёй любімай справай — пець, танцаваць, іграць у тэатры ці ў КВЗ. Між іншым, зборная КВЗ БДПУ «Лепшыя сябры» — удзельнік Вышэйшай лігі Міжнароднага саюза КВЗ, дзе спаборнічаюць найлепшыя каманды СНД. 

А яшчэ наш універсітэт — вельмі душэўны. Валанцёрства стала яго неад’емным атрыбутам і адным з галоўных прыярытэтаў. Студэнты БДПУ з першага курса пагружаюцца ў валанцёрскую практыку, якая мае неперарыўны характар на працягу ўсяго навучання. Штогод больш як 1600 студэнтаў універсітэта ўдзельнічаюць у рабоце 19 валанцёрскіх клубаў і аб’яднанняў. За шматгадовую валанцёрскую дзейнасць БДПУ быў адзначаны нацыянальнай прэміяй «За духоўнае адраджэнне».

Рэктар паабяцаў, што кожны іншагародні студэнт-першакурснік будзе забяспечаны месцам у інтэрнаце. Да паслуг студэнтаў — дзве сталовыя і шэсць кафэ.

«Наш універсітэт — адна вялікая дружная сям’я. Мы маем глыбокія традыцыі, якія імкнемся перадаць новым пакаленням студэнтаў. Брэндавымі сталі інтэрнацыянальныя Зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, якім ужо больш як паўстагоддзя, спартыўна-адукацыйны праект „Шахматны дэбют“, свята ўраджаю „Гарбузовы фэст“ і многія іншыя. А з гэтага года распачалі рэалізацыю ўнікальнага культурна-асветніцкага праекта „Праз мастацтва — да культуры будучых педагогаў“, сутнасць якога ў тым, каб сфарміраваць у цяперашніх студэнтаў — будучых педагогаў — павагу да гістарычнага мінулага і культуры беларускага народа. Ужо падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве з чатырма вядучымі тэатрамі Беларусі. Як бачна, БДПУ прапануе шырокія магчымасці для выхавання асобы будучага педагога, — падкрэсліў Аляксандр Жук. — Не сакрэт, што ад педагога залежыць вельмі шмат у далейшым самастойным жыцці чалавека. Гэта вельмі складаная і адказная прафесія, якая заслугоўвае глыбокай павагі. Абапіраючыся на слаўнае мінулае, аналізуючы і ўдасканальваючы сучаснасць, мы нястомна рухаемся ў будучыню, займаючыся адной з самых важных і самых высакародных спраў на Зямлі — падрыхтоўкай Настаўніка».

«Дзень БДПУ» ў «Зубраняці» быў насычаны рознымі актыўнасцямі. Навучэнцы профільных педкласаў змаглі наведаць майстар-класы ад членаў Студэнцкага савета і выпускнікоў педагагічных класаў — членаў клуба «ПРОФиль+». Таксама яркай падзеяй стаў канцэрт студэнцкіх калектываў БДПУ, якія паказалі школьнікам шматграннасць і разнастайнасць жыцця і вучобы ў галоўным педагагічным універсітэце краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Выбар рэдакцыі

Культура

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Любоў Чаркашына: Мой стыль жыцця — не факусіравацца на дрэнным!

Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю. 

Культура

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​