Вы тут

Першы фестываль «Дружная сям'я — моцная краіна!» назваў пераможцаў


У Мінску ўпершыню прайшоў фестываль-злёт «Дружная сям'я — моцная краіна!». На сцэне Палаца культуры чыгуначнікаў за званне найлепшай спаборнічалі дзевяць творчых сем'яў, па адной ад кожнага раёна сталіцы.


Са сцэны канкурсанты прадэманстравалі гледачам свае рознабаковыя таленты. Прадставілі на суд журы прэзентацыю, а таксама праявілі сябе ў інтэлектуальным спаборніцтве. Акрамя таго, кожная сям'я падрыхтавала творчы нумар з адметным стылем. Бацькі з дзеткамі спявалі, танцавалі, чыталі вершы. У прыватнасці, сям'я Юнгіных, у якой выхоўваецца 8 дзяцей, стварыла сапраўдны інструментальны ансамбль, у якім дзеці граюць на цымбалах, балалайках, баяне і рэйнстыку (так званай палцы дажджу). А вось гаспадыня сям'і Пашкевічаў пакарыла ўсіх вакальнымі здольнасцямі.

У выніку Гран-пры першага фестывалю-злёту заваявала сям'я Зайцавых з Фрунзенскага раёна. Дыплом першай ступені атрымала сям'я Ліпскіх з Першамайскага раёна. Серабро — у оЮнгіных з Партызанскага. На трэцім месцы — сям'я Пашкевічаў з Кастрычніцкага.

Пераможцы Зайцавы выхоўваюць чацвярых дзяцей. Старэйшая дачка, Насця, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Сын Даніла скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, спяваў у хоры. Малодшыя, Мілана і Амеліта, таксама наведваюць музычную школу, спяваюць, танцуюць і займаюцца гімнастыкай. Зайцавы называюць асновай сваёй сям'і творчасць, да таго ж, яны актыўна займаюцца спортам, а таксама любяць падарожнічаць. «Прыняць удзел у конкурсе мы вырашылі, таму што хацелі падзяліцца сваёй творчасцю з усімі», — кажуць яны.

— Фестываль падводзіць рысу пад усімі сямейнымі святамі, якія прайшлі ў кастрычніку: Дзень маці, Дзень бацькі, Тыдзень бацькоўскай любові, Дзень бабуль і дзядуль. Такі злёт мы праводзім упершыню, і, спадзяюся, ён стане традыцыйным, — адзначыла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская.

— Незвычайнасць нашага фестывалю ў тым, што гэта не проста «тата, мама, я — дружная сям'я». У цэнтры ўвагі на працягу ўсяго мерапрыемства былі радавое дрэва і пераемнасць пакаленняў, — падкрэсліў старшыня праўлення Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» Дзмітрый Карань.

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».