Вы тут

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі пытанні сацадаптацыі дзяцей з асаблівасцямі


У Савеце Рэспублікі на чале з яго старшынёй Наталляй Качанавай прайшло пасяджэнне Кансультатыўнага савета па пытанням сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Для разгляду былі вынесены тэмы інклюзіі дзяцей з асаблівасцямі ў соцыум, псіхалагічная і медыцынская падтрымка сямей. Таксама былі намечаны шляхі далейшай работы Кансультатыўнага савета. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што Кансультатыўны савет як орган садзейнічае бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі: 


— У прыватнасці, патрэбна дапамога грамадскіх аб’яднанняў, неабыякавых людзей, якія займаюцца пытаннямі, што дапамогуць нашым сем’ям з дзецьмі-інвалідамі пераадольваць праблемы лягчэй і прасцей. Трэба, каб бацькі ведалі, што ёсць такі орган, куды можна прыйсці, абмеркаваць пытанні і ў далейшым вырашаць іх больш эфектыўна. 

Наталля Качанава нагадала, што зусім нядаўна была прынята новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі, дзе дакладна вызначылі інклюзіўную адукацыю: 

— У нашай краіне ёсць такая структура, як цьютары — яны суправаджаюць дзетак, якія вучацца ў школе. Але калі пачынаеш размаўляць з людзьмі на месцах, разумееш: не заўсёды кадры падрыхтаваны адпаведным чынам. Не кожны педагог можа працаваць з дзецьмі, у якіх ёсць асаблівасці. Гэта павінны быць падрыхтаваныя педагогі. Міністэрства спорту і турызму, міністэрства адукацыі, міністэрства аховы здароўя і нашы грамадскія аб’яднанні — мы ўсе гатовы займацца гэтымі пытаннямі і ўжо займаемся. Але пры ўмове, калі мы падключымся ўсе разам, у канкрэтнай сітуацыі акажам канкрэтную дапамогу, то пастаўленыя задачы будуць вырашацца прасцей. 

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што работа з дзецьмі і сем’ямі павінна быць дакладнай і чулай. Дапамогу і падтрымку трэба аказваць своечасова, каб у далейшым дзіцёнак пабудаваў шчаслівую будучыню: 

— Яшчэ раз паўтаруся, гэта вельмі тонкая работа. Мы павінны тую сістэму, якую пабудавала дзяржава, рэалізаваць эфектыўным чынам. А вынік мы ўбачым, калі дзеці, якія маюць праблему, змогуць нармальна жыць у соцыуме, развівацца па меры сваіх магчымасцяў. 

Падчас пасяджэння было адзначана, што ў краіне дастаткова людзей, якія займаюцца дадзенай праблемай і ўжо маюць сур’ёзныя вынікі і напрацоўкі. Так, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна Волька Капыток распавяла аб паспяховых спосабах работы цэнтра: 

— Наш цэнтр з’яўляецца абласной рэсурснай пляцоўкай па сацыялізацыі людзей з інваліднасцю. Сёння я з гонарам магу сказаць, што з дзесяці інвалідаў, якія прайшлі адаптацыю да працы, пяцёра з’яўляюцца супрацоўнікамі нашага цэнтра. Сваімі дасягненнямі яны паказваюць, што іх інваліднасць не з’яўляецца перашкодай у пабудове прафесійнай кар’еры. Некалькі чалавек — былыя спартсмены, якія зараз вядуць гурткі па сацыялізацыі і здароўі. Спецыялісты, якія валодаюць камп’ютарнай граматай, вядуць гурток, у якім людзі з інваліднасцю могуць навучыцца абыходзіцца з камп’ютарам і смартфонам. Гэта прыклад таго, як роўны дапамагае роўнаму ў сацыялізацыі. 

Наталля Качанава падкрэсліла, што прынятыя Кансультатыўным саветам рашэнні павінны даводзіцца да мясцовых органаў улады: 

— Хачу звярнуць увагу і на тое, што мы не займаемся выключна адным захворваннем. Наша работа накіравана на ўсіх дзетак, якія маюць праблемы. Трэба павышаць кваліфікацыю дзіцячых псіхолагаў і педыятараў, каб дыягназ быў пастаўлены як мага раней. Мы павінны чэрпаць новае і абавязкова вучыць спецыялістаў, каб знайсці індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».