Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні пажадана пазбягаць павышанай актыўнасці ў справах. Дзейнічайце спакойна і размерана. У аўторак пры рабоце з дакументамі магчымы памылкі. У сераду разлічвайце толькі на свае сілы, памагатых шукаць нават і не спрабуйце. Давяраючы ўласнай інтуіцыі, вы зможаце пазбегнуць складанасцяў. У пятніцу скарыстайцеся новай інфармацыяй і ўменнем пераконваць. Таксама паспяховым можа быць пошук дадатковага заробку. Нядзелю паспрабуйце прысвяціць адпачынку і сям'і.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вам, падобна, давядзецца стрымліваць націск залішне назойлівага і патрабавальнага асяроддзя. Неабходнасць захоўваць нейкую таямніцу можа стварыць унутраны дыскамфорт, але дадзенае слова не варта парушаць. З серады самаадчуванне палепшыцца, павысіцца тонус, і вы зможаце дзейнічаць актыўна і рашуча. У выхадныя ніхто, акрамя вас, не палепшыць настрой блізкім. Старайцеся самі захоўваць жыццярадаснасць.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні скончыце нейкую важную справу, якая зменіць да лепшага ваша жыццё. Сябры і блізкія праявяць разуменне і падтрымаюць. Вас чакае поспех і ў асабістай, і ў прафесійнай сферах. Адчуеце радасць і гармонію.


РАК. На гэтым тыдні вам дадуць магчымасць праявіць веды і ўменні. Хтосьці звернецца па параду, а можа, вы самі возьмеце ўдзел у чыім-небудзь лёсе. Навакольныя знойдуць у вашай асобе сапраўднага сябра, ды і начальства будзе задаволена вашай працай.


ЛЕЎ. Спрыяльны тыдзень для дэманстрацыі сваіх талентаў шырокай публіцы. Людзям, чыя сфера дзейнасці мае на ўвазе крэатыўнасць, будзе спадарожнічаць поспех у справах, добры час для пошуку новай працы. Важны аптымістычны настрой, і вы станеце жаданым госцем у любой кампаніі. У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый замест зацятасці пусціце ў ход усё ваша абаянне, тады вынік перасягне чаканні.


ДЗЕВА. Вы здолелі пераадолець цяжкасці, і можаце зараз спачываць на лаўрах. Паспрабуйце парадаваць сябе, арганізуйце вечарынку, купіце новую сукенку. Вам зараз карысна знаёміцца і сустракацца з цікавымі людзьмі. Выслухоўвайце розныя меркаванні наконт аднаго і таго ж пытання і рабіце свае высновы. Субота прынясе ў дом спакой і радасць.


ШАЛІ. Некаторыя праблемы могуць запатрабаваць неадкладнага вырашэння, што прымусіць задумацца над сітуацыяй, якая склалася. Ваш абраннік можа расчараваць, магчыма, вам патрэбен той, хто будзе разумець, дапамагаць і клапаціцца. Добрая думка, але лепш яе рэалізаваць на наступным тыдні.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вам усё будзе ўдавацца. Навакольныя зразумеюць, што вы неардынарная асоба. Назапашаныя веды і вопыт будуць садзейнічаць умацаванню прафесійнага аўтарытэту. З'явіцца шанц ажыццявіць намечаныя планы і задумы. Верагодныя пазітыўныя змены ў асабістым жыцці.


СТРАЛЕЦ. Тое, да чаго вы імкняцеся, можа аказацца процілеглым таму, што неабходна здзейсніць у рэальнасці. Але ўсё ў выніку будзе добра. Проста праявіце цярпенне. У пятніцу вам, магчыма, давядзецца мець зносіны з далёкімі сваякамі ці даўно забытымі знаёмымі. Суботу варта прысвяціць ажыццяўленню свайго жадання як след адпачыць.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні пажадана не аслабляць увагі, бо могуць адбыцца важныя і нечаканыя падзеі. Прапусціць іх было б неразумна і крыўдна. Ні ў якім разе не лянуйцеся і не спрабуйце адлыньваць ад працы. Улічвайце інтарэсы іншых, памятайце, што перацягванне коўдры на сябе пагражае толькі ўскладніць і без таго неідэальныя адносіны. У сераду вашы канструктыўныя прапановы будуць па заслугах ацэнены начальствам. У нядзелю лепш не паддавацца спакусам.


ВАДАЛІЎ. Спраў будзе станавіцца ўсё больш і больш, а часу — менш і менш. Не хвалюйцеся, усе праблемы вырашальныя, калі не будзеце панікаваць, праявіце сабранасць, уважлівасць і засяроджанасць. Дзеці парадуюць поспехамі і дасягненнямі. Веды, набытыя ў гэты перыяд, пажадана пачаць прымяняць на практыцы адразу ж, не адкладваючы.


РЫБЫ. Паспрабуйце быць як мага больш канкрэтнымі ў сваіх марах і жаданнях. Тады яны маюць рэальны шанц здзейсніцца. Будзьце маральна гатовыя да кардынальных змен у асабістым жыцці. Рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, не атрымаецца. Аўторак добры для новых знаёмстваў. А пятніца вельмі няўдалая для спрэчак. Нядзеля ж рызыкуе стаць днём, калі рассейваюцца ілюзіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?