Вы тут

Што ў жанчыне больш за ўсё прыцягвае мужчын? Адказвае псіхолаг


Якасць жыцця кожнага чалавека адпавядае яго энергетычнаму патэнцыялу. Калі нехта ў пары не можа даваць, а нехта браць, то сувязі парушаны. Каб прыцягваць годных мужчын і атрымліваць задавальненне ў адносінах, неабходна валодаць пэўным жаночым станам. Калі пра вас не клапоцяцца мужчыны, у іх няма жадання парадаваць і здзівіць, гэта сведчыць аб нізкім ўзроўні жаночай энергіі. Кожнай жанчыне неабходна быць энергетычна напоўненай, каб адчуваць сябе прыгожай і упэўненай. Адносіны мужчыны і жанчыны — гэта не адносіны маці і сына, дзе толькі адзін аддае, а іншы атрымлівае. Гэта адносіны правільнага ўзаемаабмену энергіяй.


Калі ў жанчыны дастаткова энергіі, у яе ўсё атрымліваецца, ад яе зыходзіць натхненне, яе вочы напоўнены пяшчотай. Толькі адным сваім поглядам такая дзяўчына правакуе мужчыну на сур’ёзныя ўчынкі. Да такой жанчыны заўсёды неўсвядомлена будуць цягнуцца хлопцы, бо яны адчуваюць у ёй жаночую сілу. Менавіта такая жанчына, заўсёды будзе атрымліваць увагу, клопат і каханне. Бо колькасць нашай жаночай энергіі прыцягвае мужчын і робіць нас жаданай і неабходнай, утрымлівае хлопца і не дае яму шукаць на баку крыніцы натхнення. Такой жанчыне не трэба ўпрошваць і прымушаць быць клапатлівым, прыхільнік сам з задавальненнем захоча праяўляць усе свае найлепшыя якасці. Для кожнага мужчыны важна, каб жанчына ўмацоўвала веру ў яго сілы і сваім станам натхняла на ўчынкі. Дзяўчына дае натхненне, хлопец клопат. Гэта і ёсць раўнацэнны абмен энергіяй.

Менавіта жанчына раскрывае ў мужчыне яго патэнцыял, які і прыносіць яму поспех.

Калі ў жанчыны недастаткова жаночай энергіі. Калі жанчыне не хапае жаночай энергіі мужчына будзе скупы ў адносінах з ёй: у грошах, кампліментах, клопаце, увазе. Ён не захоча ўкладвацца і марнавацца, таму што адчувае, што яна не здольная яго напоўніць. Такая жанчына здаецца яму пустой. Усё, што яму застаецца — браць яе рэсурсы, нічога не аддаючы ўзамен. А калі яе жаночыя крыніцы скончыліся, і яна жыве ў мужчынскіх энергіях, яна шмат у чым сама стварае перашкоды: адштурхвае рэсурсных мужчын і спрыяльныя магчымасці, а прыцягвае тых, якія абыякава і непаважліва ставяцца. У такіх адносінах жанчына будзе непазбежна пакутаваць. Ні аб якім жаночым шчасці тут не можа ісці і гаворкі. 

Памятайце, калі вы побач з мужчынам не пачуваецеся жанчынай, значыць вы здраджваеце сваёй жаночай прыродзе, паўнавартасна не рэалізуеце свае патэнцыял.

Для чаго патрэбна жаночая энергія? Раскрываць сваю жаноцкасць жыццёва неабходна, інакш вас будуць толькі выкарыстоўваць, пры гэтым, не збіраючыся жаніцца і не жадаючы марнаваць на вас свае рэсурсы. Такі сцэнар звычайна заканчваецца нерэалізаванымі планамі. Калі вы нічога не атрымліваеце ад хлопца, значыць, вы дазваляеце карыстацца сабой. І гэта непазбежна будзе вас разбураць. Акрамя таго, жаночая энергія патрэбна, каб ствараць атмасферу ў сям’і, адчуваць у адносінах гармонію, сілкаваць дзяцей любоўю. Дзецям неабходна бачыць маці шчаслівай, а не знясіленай, нервовай, якой не хапае сіл. Таму кожнай жанчыне ў першую чаргу трэба задавальняць свае запатрабаванні. Калі дзяўчына не песціць сябе, не клапоціцца пра сябе, жыве ў стане «выціснутай», то адкуль ёй узяць энергію клапаціцца аб сям’і, прыцягваць мужчын, рэсурсы і дастатак.

Мужчыны цягнуцца да далікатных і ласкавых жанчын, якія могуць іх натхніць на дасягненні. 

Энергетычна напоўненую жанчыну лёгка адчуць. Перш за ўсё яна заўсёды спакойная і ўлагоджаная. Ні адна сітуацыя не можа вывесці яе з раўнавагі. Такая жанчына прыцягвае мужчыну, побач з якім у яе знікаюць трывогі сумневы, сыходзіць напруга, думкі супакойваюцца.

Не забывайце, абсалютна кожная жанчына — крыніца натхнення для мужчыны і сям’і. Павышаючы ўзровень сваёй энергіі, жанчына наладжвае сваё жыццё на росквіт і прыцягвае да сябе ўсе выгоды.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.