Вы тут

Чатырохлапыя ўлюбёнцы ўсіх парод сустрэліся на выставе добрых сабак


Пяшчотная сустрэча адных з самых адданых сваім гаспадарам чатырохлапых гадаванцаў адбылася з Мінску.


Арганізатары прапанавалі прыйсці і паўдзельнічаць у рэспубліканскай выставе «Good Dog» і яе спаборніцтвах мінчанам і гасцям сталіцы з самымі разнастайнымі пародамі сабак. Дзякуючы гэтаму мерапрыемства ператварылася ў вялізную сабакаводчую тусоўку, дзе часам не хапала прасторы і святла, каб сябры чалавека і іх уладальнікі маглі нават размінуцца, ці ўбачыць адзін аднаго.

Тым не менш, увогуле фэст «Good Dog» атрымаўся цікавы і душэўны. Акрамя прыняцця ўдзелу ў конкурсах кожны жадаючы змог патрэніраваць свайго гадаванца ў дрэсіроўцы, паглядзець выступы прафесіаналаў і чэмпіянат Беларусі па аджыліці, паказаць, чаму яго сабака ужо навучыўся, набыць ежу і усё неабходнае для свайго гадаванца, ці проста пазнаёміць яго з сябрамі сваёй і іншых парод, а таксама самому знайсці аднадумцаў па захапленню.

Аўтар: Аляксей СТАЛЯРОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.