Вы тут

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі ўзмацненне ролі дэпутатаў на месцах


У верхняй палаце парламента адбылася нарада, на якой разгледзелі прапановы Савета Рэспублікі аб узмацненні ролі мясцовых Саветаў дэпутатаў. Удзел у нарадзе прынялі старшыні сельскіх раённых і абласных саветаў дэпутатаў, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання. На пасяджэнні разгледзелі заканадаўчыя навэлы, а таксама абмеркавалі ініцыятывы, агучаныя «з месцаў». 


Прапановы — у законапраект

— Сёння мы сустракаемся для таго, каб прыняць кансалідаванае рашэнне аб тым, якія навэлы і навацыі мэтазгодна ўключаць, — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. — Што яшчэ сёння трэба зрабіць для таго, каб органы мясцовага самакіравання эфектыўна працавалі з грамадзянскімі ініцыятывамі. Гэта прапанова была падтрымана Прэзідэнтам нашай краіны, і ўжо ў 2022 годзе вы працавалі па гэтых праграмах. Пры абмеркаванні бюджэту на 2023 год і законапраектаў, якія датычацца прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, мы яшчэ раз вярнуліся да гэтага пытання. І былі ўнесены дапаўненні па грамадзянскіх ініцыятывах.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу на тое, што на семінары-нарадзе Прэзідэнтам была пастаўлена задача Савету Рэспублікі сумесна з абласнымі Саветамі дэпутатаў разгледзець пытанні, звязаныя з работай дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў: 

— Не аднойчы мы разглядалі гэтыя пытанні на выязных пасяджэннях Прэзідыума Савета Рэспублікі, а таксама на нарадах па ўзаемадзеянні. Мы падрыхтавалі прапановы для таго, каб іх рэалізаваць у законапраектах, над якімі зараз працуе Палата прадстаўнікоў, — падкрэсліла Наталля Качанава. 

У сваю чаргу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, які прысутнічаў на нарадзе, заўважыў: 

— Тое, што сёння такая сустрэча праходзіць у Савеце Рэспублікі, гэта выдатна. Шэраг прапаноў, якія былі падрыхтаваны Саветам Рэспублікі ў канцы жніўня, ужо рэалізуюцца і знайшлі адлюстраванне ў законапраектах. Калі рыхтавалі дакумент аб Усебеларускім народным сходзе, у першапачатковым варыянце было прапісана: дэлегатамі выбіраюцца толькі дэпутаты абласных Саветаў .З улікам вашага меркавання, меркаванні членаў Савета Рэспублікі, Адміністрацыі (розныя былі падыходы), сышліся на тым, што вобласць павінна сама вызначаць. Гэта значыць паедуць найлепшыя людзі, якія заслугоўваюць гэтага. Гэта прадстаўнікі сельскіх, раённых, абласных Саветаў. Гэта справядліва і правільна. Па грамадзянскіх ініцыятывах — тыя пытанні, якія вы сёння выносілі, абмяркоўвалі, дакладвалі, — яны ўсё ідуць ад жыцця. Нешта ўжо можна дакладваць кіраўніку дзяржавы, але па асобных пытаннях трэба, вядома, давывучыць, даабмяркоўваць.

Краіна ідзе насустрач выбарам, падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. «У 2024 годзе ўпершыню выбары будзем праводзіць у адзіны дзень галасавання. Усе гэтыя размовы — быць Саветам або не быць — гэта нават не абмяркоўваецца. Саветам быць, і Саветам усіх узроўняў трэба развівацца, — падкрэсліў ён. — Хацеў бы звярнуць вашу ўвагу на пытанне падбору кандыдатаў у дэпутаты. Некалькі насцярожвае дастаткова высокі працэнт колькасці выконваючых абавязкі старшынь Саветаў дэпутатаў пярвічнага ўзроўню. З-за розных прычын пасля мінулых выбараў людзі пайшлі з гэтай пасады. Таму трэба падрыхтавацца і загадзя вывучыць кандыдатуры».

Ігар Сергеенка таксама звярнуў увагу на пытанні змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу і ўзбуйнення Саветаў. «Усё павінна быць з улікам меркавання насельніцтва, з улікам выпрацаваных падыходаў, якія ўжо апрабаваны часам», -заўважыў ён.

Рэалізаваць магчымасці ў поўнай меры 

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы адзначыў, што мясцовыя дэпутаты — сур’ёзны рэсурс для вырашэння актуальных пытанняў развіцця рэгіёнаў і краіны: 

— Савет Рэспублікі лічыць мэтазгодным прадаставіць старшыням Савета дэпутатаў пярвічнага ўзроўню права ўзгадняць назначэнне на пасаду кіраўнікоў арганізацый, закрываць аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Таксама мы прапаноўваем надзяліць Саветы дэпутатаў пярвічнага ўзроўню правам аднаўляць парадак выканання работ на тэрыторыях прыдамавых і шматкватэрных дамоў, а таксама на аб’ектах знешняга добраўпарадкавання. Накіроўваць фінансавыя сродкі, атрыманыя ад продажу старых і пустуючых дамоў, на добраўпрадкаванне зямельных участкаў, а таксама на рэалізацыю праектаў, ініцыяваных грамадствам. 

Як падкрэсліў Міхаіл Русы, дадзеныя паўнамоцтвы дазволяць мясцовым дэпутатам аператыўна і эфектыўна вырашаць пытанні грамадзян на месцах. 

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Наталля Качанава адзначыла, што чым больш дэпутаты працуюць з людзьмі, тым больш паспяхова вырашаюцца пастаўленыя задачы: 

— Гэта вялікая адказнасць: мы павінны звяртаць увагу на ўсе пытанні людзей. Трэба праяўляць ініцыятыву, ведаць, чым жывуць нашы людзі і эфектыўна працаваць на месцах. 
Больш паўнамоцтваў — больш вырашаных пытанняў

Старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук расказаў, што ў ходзе падрыхтоўкі да нарады, разам з старшынямі сельскіх Саветаў ён абмеркаваў ўсе пытанні, якія былі вынесены да разгляду раней: 

— Сёння мы кажам аб тым, што дэпутаты пярвічнага ўзроўню павінны быць прадстаўнікамі на Усебеларускім народным сходзе, прымаць удзел у рашэнні важных дзяржаўных пытанняў. Сёння паўстае пытанне аб навядзенне парадку, у першую чаргу на тэрыторіі сельскіх Саветаў і вёсак. Мы кажам аб тым, што трэба прадаваць пустуючыя ўчасткі, каб былі сродкі для рэалізацыіі грамадзянскіх ініцыятыў. Безумоўна, неабходна, каб старшыні сельскіх Саветаў актыўна прымалі ўдзел у назначэнні кіраўнікоў прадпрыемстваў на сваіх тэрыторыях, бо яны знаёмы як з людзьмі, так і з аб’ектамі сацыяльнай інфраструктуры. 

На прыкладзе свайго рэгіёна Іван Даўжук адзначыў, што дэпутаты сельскіх і раённага Саветаў ведаюць насельніцтва і рэгулярна атрымліваюць звароты з просьбай дапамагчы вырашыць тое ці іншае пытанне. Гэта сведчыць аб іх запатрабаванасці, падсумаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў. 

Самае надзейнае звяно

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта расказала, што сёння асноўныя звароты грамадзян да сваіх выбраннікаў звязаны з закрыццём і змяненнем рэжыму работы сацыяльных аб’ектаў: паштовых аддзяленняў, банкаў, школ, графікам руху транспарту: 

— Калі любы сацыяльны аб’екты сыходзіць з вёскі — жыццё затухае. Таму ў пытаннях аптымізацыі і ўстанаўлення рэжыму работы аб’ектаў сельскія Саветы могуць стаць самым надзейнымі звяном: у іх уваходзяць людзі, якія абраны народам, яны непасрэдна кантактуюць на месцах з насельніцтвам і ведаюць жыццё знутры. Таму дэпутаты могуць не толькі калегіяльна абмеркаваць акутальныя пытанні, але і растлумачыць насельніцтву на месцах сутнасць праблемы або прапанаваць органу кіравання альтэрнатыву для аптымальнага рашэння. 

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што трэба працаваць больш адказна і эфектыўна: 

— Яшчэ раз паўтару даручэнне, якое даваў Прэзідэнт: кожны на сваім працоўным месцы рабіце тое, што павінны рабіць. Тады мы захаваем мір, спакой, суверэнітэт і незалежнасць краіны. Таму адказнасць на нас вялізная. Вядома, голас дэпутата павінен быць чутны, ён павінен быць важкім, ёмістым, зразумелым. І людзі павінны з павагай ставіцца да сваіх выбраннікаў. Гэта вельмі важна. Ад нашай дзейнасці, ад нашых ініцыятыў, ад нашай работы з людзьмі залежыць вельмі шмат, — рэзюмавала Наталля Качанава. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».