На працягу тыдня ў сталіцы адбываецца міжнародны навукова-практычны семінар «Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны народаў СНД у кантэксце глабальных выклікаў». У межах семінару ўжо адбыўся святочны канцэрт, на якім маладыя пераемнікі нематэрыальнай спадчыны Беларусі паказалі наколькі яны добра захавалі музычную, спеўную, танцавальную і абрадавую традыцыю, а носьбіты ў сваю чаргу паказалі, як трэба гэта рабіць.
Не менш цікавым мерапрыемствам стала інтэрактыўная прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай кульуры беларусаў у выглядзе асобных матэрыяльных экспанатаў, а таксама фотаматэрыялаў, часткова дэманструючых захаваўшыяся ўнікальныя праявы абрадавай, музычнай, спеўнай, танцавальнай, дэкаратыўна-прыкладной спадчыны з самых розных куткоў нашай старажытнай зямлі.
Хоць усё багацце элементаў захаваўшайся роднай спадчыны на адной выставе адлюстраваць проста немагчыма, самыя адметныя яе рысы з усіх рэгіёнаў Беларусі ўсё ж арганізатары змаглі паказаць, а яе наведвальнікі засталіся вельмі ўражаныя і задаволеныя ўнікальнасцю і разнастайнасцю беларускай традыцыйнай культуры ды шчодрасцю яе носьбітаў.
Аляксей СТАЛЯРОЎ
Фота аўтара
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.