Вы тут

Новы погляд на жыццё ў глыбінцы


Шоу «Я з вёскі» стартавала на тэлеканале «Беларусь 2» яшчэ ў кастрычніку. Першыя выпускі з ходу захапілі ўвагу гледачоў, аднак аўтары абяцаюць, што ўвесь дэбютны сезон будзе захапляльны ад пачатку і да канца.


Новы каларытны праект знаёміць з беларусамі, якія свядома прамянялі горад на жыццё ў вёсцы, паверылі ў сябе і, пераадольваючы ўсе перашкоды, дасягнулі высокіх вынікаў у любімай справе. «Кожны тыдзень мы распавядаем пра тых, хто фарміруе новы вобраз беларускай вёскі. І, насуперак стэрэатыпам, мы пераканаліся: часцей за ўсё туды пераязджаюць вельмі паспяховыя людзі і зарабляюць там часта нават больш, чым айцішнікі», — адзначае аўтар і рэжысёр праекта Герман Малышыцкі.

Цікава, што вядучым праекта стаў карэнны мінчанін Васіль Чэхаў. Ён разам са здымачнай групай ездзіць у госці да герояў праграмы і ў іх кампаніі спазнае тонкасці вясковага побыту, працы. Так, напрыклад, яго ўжо навучылі вычэсваць вярблюда, ён упершыню падаіў карову, пакасіў сапраўднай касой і спасціг майстэрства колкі дроў. Але гэта толькі пачатак. І ў новых выпусках гледачоў чакаюць натхняльныя гісторыі іх герояў, якія ўмеюць зарабляць на любімай справе, гатовыя рызыкаваць і змагацца за свае мары і мэты да апошняга. Кожны выхад шоу — захапляльная вандроўка, якая дапамагае адказаць на пытанне: чаму сучасныя маладыя людзі імкнуцца жыць у вёсцы? Глядзіце праект «Я з вёскі» на «Беларусь 2» па нядзелях днём — і пераканайцеся ў тым самі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».