Вы тут

Да дня работнікаў АПК


Лепшыя прадстаўнікі аграрнага-прамысловага комплекса Гродзеншчыны прымалі віншаванні з прафесійным святам, якое адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада. Напярэдадні гэтага дня ў абласной філармоніі прайшла ўрачыстасць з удзелам кіраўніцтва рэгіёна. 


За ўзнагародамі на сцэну падымаліся працаўнікі сельскай гаспадаркі, чыя праца адзначана не толькі на ўзроўні вобласці, але і краіны. Гродзенскім аграрыям уручаны падзякі і ганаровыя граматы аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, медалі «За працоўныя заслугі». Словы ўдзячнасці выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімі Каранік. 

— Усе работнікі аграпрамысловага комплекса сваёй працай, як кажуць у народзе, не разгінаючы спіны, даказалі сваю эфектыўнасць, — зазначыў губернатар. — Мы атрымалі добрыя вынікі, якія з’яўляюцца падставай для гонару — амаль 2,2 мільёна тон зерневых з улікам рапса і кукурузы. Гэта дазваляе з аптымізмам глядзець у будучыню. 

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што сельская распадарка Гродзеншчыны з года ў год дэманструе ўстойлівы рост, павышэнне рэнтабельнасці, эканамічную эфектыўнасць, павялічэнне экспартнай выручкі. А прадукцыя аграпрамысловага комплекса вобласці вядома далёка за межамі нашай краіны і адпраўляецца больш чым у сотню краін свету. 

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта ўпэўнена: сакрэт дасягненняў аграпрамысловага комплекса просты. Тут працуюць таленавітыя і адданыя сваёй прафесіі людзі, якія любяць сваю зямлю і сумленна працуюць. 

Сельская гаспадарка — аснова ўсяму. Гэта база, фудамент усяго жыцця, а людзі, занятыя ў гэтым сектары — сапраўдныя героі, якія сваёй працай ствараюць трывалую аснову нацыянальнай харчовай бяспекі, зазначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Валеваты. Ён звярнуў увагу на той факт, што Гродзенская вобласць заўсёды дэманструе лепшыя паказчыкі вытворчасці АПК. І гэты год не стаў выключэннем, Асабліва радуюць вынікі ў раслінаводстве. У цэнтры сёлятняга ўборачнага марафона многія паказалі высокія вынікі. Сярод іх 840 экіпажаў-тысячнікаў, 6 камбайнераў з чатырохтысячным намалотам і адзін пяцітысячнік. Не менш адданы сваёй справе спецыялісты, занятыя ў жывёлагадоўлі і на прадпрыемствах перапрацоўчай галіны. Напрыклад, Гродзенскі раён традыцыйна ўваходзіць у пяцёрку лідараў краіны па вытворчасці малака, забяспечвае штогадовы ўдой ад каровы на ўзроўні 12 тысяч кілаграм. 

— Ва ўмовах санкцый многія краіны Захада імкнуцца перашкодзіць нашаму экспарту. Але 133% па выніках 10 месяцаў — гэта рост экспарта прадукцыі сельскай гаспадаркі. А, значыць, і валютная выручка для нашай краіны, — нагадвае Юрый Валеваты. — Па папярэдніх прагнозах, экспарт сельгаспрадукцыі па выніках года чакаецца парадка 820 мільёнаў долараў. Гэта пастаўкі на расійскі рынак, КНР. Працуем і з дальнім замежжам, у прыватнасц, і дайшлі да Сінгапура. Гэта пакуль пробныя пастаўкі, але і там чакаюць беларускія брэнды малочнай і мясной прадукцыі. 

У рэспубліцы вельмі ўважліва ставяцца да аграрных кадраў. Згодна з Указам Прэзідэнта сёлета 43 працаўніка Гродзеншчыны атрымалі дзяржаўныя ўзнагроды. Пяць чалавек ўдастоены ардэноў, 37 — медалёў «За працоўныя заслугі». Званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі» атрымаў вядомы на Гродзеншчыне фермер, дэпутат раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў Генрых Міслівец. Гэта самы «ураджайны» год на дзяржаўныя ўзнагароды. Некаторыя з іх уручаны падчас урачыстасці да Дня работніка сельскай гаспадаркі. Таксама напярэдадні свята былі ўзнагароджаны пераможцы абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю і ў жывёлагадоўлі. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота: прэс-службы аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.