Вы тут

36 чалавек загінулі ў выніку пажару ў правінцыі Хэнань


36 чалавек загінулі, двое зніклі без вестак у выніку пажару, які адбыўся ў панядзелак у другой палове дня ў цэху адной з кампаній у горадзе Аньян правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай). Аб гэтым сёння паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Пажар успыхнуў у 16.22 панядзелка ў раёне Вэньфэн горада Аньян. На месца здарэння было накіравана 63 адзінкі тэхнікі і 240 пажарных. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, пажар быў патушаны ўчора каля 23.00.

Два чалавекі, якія атрымалі нязначныя траўмы, былі дастаўлены ў бальніцу. Іх стан ацэньваецца як стабільны. Звязаныя з інцыдэнтам падазраваныя былі ўзяты пад кантроль.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.