Вы тут

Не — «бабуліным» фасонам. Стыльныя вобразы для жанчын 50+ на зіму 2022-2023


Халодныя вятры, дажджы і снегапады — не падстава забыцца на моду. Адзенне павінна не толькі дарыць жанчыне цяпло і абараняць ад ветру і вільгаці, але і паднімаць настрой. Расказваем, як даме элегантнага ўзросту выглядаць стыльна зімой 2022-2023.


Фота: pixabay.com

Галоўная парада: не прытрымлівацца слепа парад модных стылістаў. Вы ўжо добра ўмееце падаваць свой вобраз так, каб пры неабходнасці скарэктаваць недахопы фігуры, а вартасці падкрэсліць. І ўсё ж без ведання модных тэндэнцый пры падборы гардэроба не абысціся.

Не — «бабуліным» фасонам

Паліто — ідэальны варыянт. У гэтым сезоне ў модзе будуць мінімалістычныя мадэлі без залішніх упрыгожванняў. Па-ранейшаму на піку папулярнасці сілуэты «авэрсайз» з простым кроем і адсутнасцю лініі таліі. Сярод колераў лідзіруюць пясочны, карычневы, бэжавы, белы, сіні, бардо. Зрэшты, няма прычын адмаўляцца ад ярка-жоўтага ці бірузовага паліто — важна, каб вы адчувалі сябе ў такім адзенні «ў сваёй стыхіі». Адзінае, ад чаго стылісты перасцерагаюць жанчын за 50, гэта змрочныя фарбы і старамодныя фасоны «бабулек васьмідзясятых».

Калі стукнуць маразы, добрым рашэннем стане модны пухавік, ён можа быць з кішэнямі, аздоблены футрам, з поясам, з капюшонам. Выбірайце выраб аднатонны ці моднай расфарбоўкі. Такі пухавік зробіць ваш вобраз сучасным, а капюшон заменіць шапку.

Многія жанчыны аддаюць перавагу курткам, і гэта зразумела: зімовая куртка цёплая, практычная і функцыянальная. У модзе курткі з футравай аблямоўкай, сцёганыя. Разыначка сезона — аб’ёмная куртка-пухавік.

Не забытыя і футры, кажушкі — аматаркі захінуцца ў футра, натуральнае ці штучнае, змогуць гэта зрабіць, калі прыйдуць сапраўдныя маразы.

З чым спалучаць зімовы «верх»?

Пальму першынства ў гэтым спісе займаюць джынсы і штаны. Яны дапамогуць выглядаць модна і сучасна, найлепшым чынам зберагуць ад холаду. Смела камбінуйце паліто «авэрсайз» з шырокімі скарочанымі штанамі, класічнымі штанамі простага крою, джынсамі, а ў якасці аксесуара можна наматаць на шыю стыльны ваўняны шалік. Адносна штаноў ёсць рэкамендацыя стылістаў: ніякай заніжанай таліі.

Звярніце ўвагу на ваўняныя штаны як альтэрнатыву джынсам і класічным офісным варыянтам: яны выратуюць ад холаду і дададуць нотку ўтульнасці, будуць выдатна спалучацца з пухавіком і курткай. Разам са штанамі і джынсамі пад верхняе адзенне можна надзець світар, кардыган, пінжак з кашуляй або гольфам.

Гарнітур са штанамі — яшчэ адзін актуальны трэнд. Аддайце перавагу расфарбоўкам у клетку, палоску ці аднатонным рэчам — у такім гарнітуры вы заўсёды будзеце выглядаць сучасна. Не бойцеся камбінаваць фактуры і колеры. Можна апрануцца і ў стылі «тотал лук», падабраўшы ўсе элементы камплекта ў адной каляровай гаме.

Калі не баіцеся холаду, насіце разам з зімовым «верхам» сукенкі і спадніцы. Падыдзе спадніца з запахам, спадніца-аловак, простая трыкатажная сукенка — у спалучэнні з ботамі на абцасах альбо моднымі бацільёнамі вы зможаце стварыць прывабны і жаноцкі вобраз.

Аксэсуары — наша ўсё

Моднай «фішкай» вашага вобраза могуць стаць аксэсуары. Падумайце аб набыцці ваўнянай шапачкі, якая падыходзіць па колеры да вашага паліто або пухавіка. Пальчаткі можна купіць замшавыя, скураныя, трыкатажныя. Яркім акцэнтам стане шалік — шырокі, з прынтам або аднатонны, ён заменіць шапку, калі завязаць яго вакол галавы, і прыцягне да вас погляды, калі накінуць яго на плечы.

Абутак, які мы выбіраем

Мода сёння як ніколі дэмакратычная — грубыя чаравікі на нізкай падэшве можна насіць са скарочаным паліто і прамой спадніцай максі. Не менш цікава будуць глядзецца ў гэтым ансамблі доўгія боты-трубы або замшавыя батфорты. Што абраць, справа густу. Зрабіце стаўку на трэндавы абутак, і ваш вобраз заўсёды будзе на піку моды.

Як бачыце, узрост пасля пяцідзесяці зусім не азначае, што вы павінны выглядаць сумна і шэра. Трохі фантазіі і добрага густу — і эфектны выгляд для зімы забяспечаны.

Агата СЛАВІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».