Вы тут

З Сямэня ў Мінск адправіўся першы грузавы цягнік


З зоны свабоднага гандлю (ЗСГ) горада Сямэнь (правінцыя Фуцзянь, Паўднёва-Усходні Кітай) у Мінск адправіўся першы грузавы цягнік прамых зносін у рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай—Еўропа, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Агульны кошт грузаў перавышае тры мільёны долараў. Чакаецца, што цягнік прыбудзе ў Мінск у пачатку снежня.Як паведаміў кіраўнік адміністрацыйнага камітэта ЗСГ Сямэня, новы маршрут быў запушчаны дзякуючы развіццю эканамічных сувязяў Кітая і Беларусі ў апошнія гады, і гэтая лінія, у сваю чаргу, служыць новым транспартна-лагістычным калідорам для прадпрыемстваў у Сямэне.

За апошнія сем гадоў паміж гэтым кітайскім горадам і Еўропай, Сярэдняй Азіяй, а таксама Расіяй курсіравалі 1189 цягнікоў у рамках міжнародных чыгуначных грузаперавозак Кітай—Еўропа, якія перавозілі тавары сукупным коштам амаль 30 млрд. юаняў (каля 4,2 млрд. долараў).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?