Вы тут

Абарона правоў спажыўцоў тавараў і ЖКГ


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзелі законапраекты, накіраваныя на абарону правоў спажыўцоў тавараў і жыллёва-камунальных паслуг.


З мэтай рэалізацыі аднаго з пунктаў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэн», а таксама з улікам Пастановы Савета міністраў № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» адразу ў двух чытаннях адобраны праект Закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці».

Як адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, траспарце і сувязі Васіль Панасюк, дзяржаўнае рэгуляванне цэн з’яўляецца крыніцай сацыяльных гарантый і эканамічнай стабільнасці, у цэлым недапушчэння зніжэння дабрабыту грамадзян. «Дзякуючы прынятым важным дакументам, праводзячы маніторынг цэн, дэпутаты фіксуюць, што індэкс спажывецкіх цэн падае, але разам з тым актуальнымі застаюцца пытанні павышэння адказнасці суб’ектаў гаспадарання за выкананне правіл фарміравання цаны, — заўважыў парламентарый. — Мы, дэпутаты, дзяржорганы, не павінны дапусціць любога завышэння цэн, бо парушэнне гэтага парадку падрывае сам алгарытм справядлівага фарміравання цаны, у выніку чаго церпіць просты грамадзянін».

Згодна з законапраектам, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях дапаўняецца палажэннем, якое ўстанаўлівае адміністрацыйную адказнасць за неўказанне ў таварна-транспартнай або таварнай накладной звестак, звязаных з устанаўленнем цэн на тавары, у адносінах да якіх ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць і за ўказанне загадзя непраўдзівых звестак, якія выкарыстоўваюцца для ўстанаўлення цаны. Дэпутаты ўпэўнены, што прыняцце гэтага закона будзе дадатковай эфектыўнай мерай па выкананні цэнавай дысцыпліны суб’ектамі гаспадарання і стабілізацыі далейшай цэнавай палітыкі ў краіне. 

У другім чытанні разгледжаны законапраект «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг». Унесена норма, якая дае права Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту, раённым выканаўчым камітэтам, а таксама адміністрацыям горада Мінска без правядзення працэдур закупак прызначаць і выбіраць сваімі рашэннямі арганізацыі для выканання работ і паслуг на аб’ектах знешняга добраўпарадкавання, а таксама арганізацыі для аказання жыллёва-камунальных паслуг.

— Улічваючы важнасць гэтага законапраекта на месцах, дэпутаты сумесна з усімі зацікаўленымі службамі і ведамствамі максімальна аператыўна і ў сціснутыя тэрміны адпрацавалі гэты законапраект у другім чытанні, — звярнула ўвагу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Аксана Гайдук. — Норма часовая, будзе дзейнічаць не больш за два гады. Таму за гэты перыяд мы павінны поўнасцю вызначыцца і па падрадных арганізацыях, і па выканаўцах работ і паслуг, якія найбольш якасна могуць выконваць узятыя на сябе абавязацельствы. Мяркую, што гэтага часу будзе дастаткова для таго, каб гэта ўсё адпрацаваць. Патрэбна падыходзіць вельмі адказна да выбару падрадных арганізацый. Гэта нясе за сабой і аператыўнасць рэагавання на заяўкі грамадзян, і якасць выканання жыллёва-камунальных паслуг».

Парламентарыямі ратыфікаваны Пратакол аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў паходжання Рэспублікі Беларусь, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз марскія порты Расійскай Федэрацыі.

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».